Матэрыялізм: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 64:
У XX ст. у заходняй філасофіі матэрыялізм развіваўся пераважна як механістычны, але ў шэрага заходніх філосафаў-матэрыялістаў захоўваўся інтарэс і да дыялектыкі.
 
Да матэрыялізму часта адносяць натуралізм, бо ён не адводзіць чалавеку асаблівага месца ў прыродзе; эмпірызм, які расцэньвае як рэальнае толькі тое, што можа быць праверана толькі праз натуральнанавуковыяпрыродазнаўчанавуковыя метады; неапазітывізм, які ад пачатку адмаўляе тлумачэнне духоўна-душэўнай сутнасці спраў. Аднак пазітывізм і неапазітывізм матэрыялізмам усё жа назваць нельга, бо абедзве філасофскія канцэпцыі адхіляюць саму пастаноўку пытання аб самастойным існаванні якога-ніякога быцця па-за мысленнем суб'екта, які пазнае; лічыць магчымым толькі аналіз адчуванняў і мовы, што іх сістэматызуе. Часткова матэрыялістычная таксама філасофія Бертрана Расела і яго школы: хаця Расел і адмаўляе паняцце субстанцыі, мысленне ён вызнае за клас падзей у мозгу чалавека.
 
У сучаснай філасофіі канца XX і пачатку XXI стст. матэрыялізм прадстаўлены філасофскім кірункам «''анталагічнай філасофіі''», відным прадстаўніком якога з'яўляецца амерыканскі філосаф Бары Сміт. Філасофскі матэрыялізм менавіта таму можна назваць самастойным кірункам філасофіі, што ён вырашае шэраг праблем, пастаноўка якіх выключаецца іншымі кірункамі філасофскага пазнання.{{Філасофскія светапогляды}}
 
Яшчэ адной, у некаторым сэнсе працягваючай і пашыраючай матэрыялістычнае ўяўленне, канцэпцыяй можна назваць прынцып семантычнага экстэрналізму, у якім змест выказвання тлумачыцца як «''знешне абумоўлены''».
 
Элімінатывізм як разнавіднасць матэрыялізму крытычна ставіцца да паняційнага апарату сучасных навуковых уяўленняў аб псіхічных працэсах. Прадстаўнікі элімінатывізму мяркуюць, што псіхалагічныя канцэпцыі, уяўленні аб свядомасці і адпаведны катэгарыяльны апарат патрабуюць замены новым падыходам, які аперуе паняццем нейронных узаемадзеянняў галаўнога мозга. Катэгорыі «''жаданне''», «''матыў''», «''вера''», «''разуменне''» павінны знікнуць з апісанняў псіхічных працэсаў, як зніклі ў свой час паняцці флагістону, цеплароду, віталізму. Элімінатывізм развіваўся ў працах Пола Чорчленда і Патрыцыі Чорчленд, Дэніеля Дэнета.
 
== Гл. таксама ==
* Атамістычны матэрыялізм
* Ідэалізм
* Прыродазнаўчанавуковы матэрыялізм
* Кагнітывістыка
* Матэрыялістычная эстэтыка
* Натурфіласофія
* Дыялектычная логіка
* Постматэрыялізм
* Вульгарны матэрыялізм
* Марксізм
* Марксізм-ленінізм
* Пытанне існавання Бога
* Рэдукцыянізм
* Фізікалізм
{{Філасофскія светапогляды}}
 
[[Катэгорыя:Матэрыялізм|*]]