Розніца паміж версіямі "Матэрыялізм"

2 356 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
 
=== Сярэдневякоўе ===
У [[Сярэдневякоўе|сярэднія вякі]] ў [[Еўропа|Еўропе]] ва ўмовах дамінавання [[Хрысціянская філасофія|хрысціянскай філасофіі]] матэрыялістычныя погляды сышлі на другі план перад [[Ідэалізм|ідэалістычнай філасофіяй]]. Акрамя сацыяльных і рэлігійных прычын, гэтаму спрыялі таксама прычыны [[Эпістэмалогія|гнасеалагічнага]] характару. Матэрыялізм да эпохі сярэдневякоўя аказаўся няздольным высветліць адносіны [[Мысленне|мыслення]] да матэрыі, раскрыць паходжанне свядомасці. Афіцыйная царкоўная ідэалогія ў Заходняй Еўропе з вучэння Арыстоцеля запазычыла некаторыя рэакцыйныя ідэі і, у той жа момант, адмовілася ад некаторых прагрэсіўных.
 
У эпоху росквіту сярэдневякоўя, з XI—XII[[11 стагоддзе|XI]]—[[12 стагоддзе|XII]] стст. у еўрапейскай схаластыцы распалілася спрэчка паміж [[Наміналізм|наміналізмам]] і [[Рэалізм, філасофія|рэалізмам]], якая ў канцы [[13 стагоддзе|XIII ст.]] часткова выйшла за межы ўласна [[Схаластыка|схаластыкі]]. Так, [[Вялікабрытанія|брытанскі]] наміналіст [[Дунс Скот]] (1266—1308[[1266]]—[[1308]]) задаваўся пытаннем, ці здольная матэрыя мысліць. [[Уільям Окам]] (1285—1349[[1285]]—[[1349]]), развіваючы тэндэнцыю Дунса Скота, сцвярджаў, што толькі [[Індывідуум|індывідуумы]] і ўяўляюць сабой сапраўдную, існуючую па-за [[Суб'ект|суб'ектам]], [[Аб'ектыўная рэальнасць|аб'ектыўную рэальнасць]]. [[Прыродазнавец]] [[Роджэр Бэкан]] (1214—1292[[1214]]—[[1292]]) паспрабаваў замяніць схаластычную [[Сілагістыка|сілагістыку]] вопытным даследаваннем прыроды. Аднак ані Роджэр Бэкан, ані наміналісты не з'яўляліся матэрыялістамі ў сучасным сэнсе гэтага слова, бо мыслілі паняццямі і вобразамі ў межах ідэалістычных уяўленняў свайго часу, але яны сталі папярэднікамі для матэрыялістычных ідэй [[Новы час|Новага часу]].
 
У супрацьвагу Еўропе, у краінах [[Арабская мова|арабскага]] Усходу, [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй Азіі]] і Закаўказ'я[[Закаўказзе|Закаўказзя]] ў працах усходніх мысліцеляў і каментатараў [[Арыстоцель|Арыстоцеля]], напрыклад, [[Авіцэна|Ібн Сіны]], прысутнічаюць элементы матэрыялізму.
 
=== Матэрыялізм Новага часу ===
У XV—XVI[[15 стагоддзе|XV]]—[[16 стагоддзе|XVI]] стст. у цэнтры ўвагі [[Прыродазнаўчыя навукі|прыродазнаўства]], якое імкліва развівалася, стала пытанне аб [[Вопытныя веды|вопыце]] як адзінай крыніцы ведаў і адзіным крытэрыі іх слушнасці.
 
Раннія сістэмы матэрыялістычных поглядаў на свет у розных краінах неслі ў сабе значныя элементы матэрыялізму, у якіх яўна прасочваюцца некаторыя рысы антычнага матэрыялізму. Такі, напрыклад, матэрыялізм [[Адраджэнне|эпохі італьянскага Адраджэння]] XV—XVI[[15 стагоддзе|XV]]—[[16 стагоддзе|XVI]] стст. у асобах [[Леанарда да Вінчы]], [[Джардана Бруна]] і іншых.
 
У канцы XV—XVI[[15 стагоддзе|XV]]—[[16 стагоддзе|XVI]] стст. матэрыялістычныя ідэі такіх прыродазнаўцаў, як [[Галілеа Галілей]], [[Фрэнсіс Бэкан]], [[Рэнэ Дэкарт]], былі скіраваныя на вывучэнні рэальных (найперш [[Механіка|механічных]]) здольнасцей і дачыненняў рэчаў [[Прырода|прыроды]] і, адпаведна, супраць схаваных (або абсалютных) якасцей сяредневяковых схаластаў. Фрэнсіс Бэкан уяўляў матэрыю якасна шматаблічнай. Пазней гэтыя ўяўленні былі выцесненыя механістычнымі вучэннямі, у якіх матэрыя трактавалася абстрактна-механічна (Галілей) або абстрактна-геаметрычна ([[Томас Гобс]]).
 
У [[18 стагоддзе|XVIII ст.]] адначасова з паглыбленнем [[Метафізіка|метафізічных]], механістычных уяўленняў аб матэрыі і [[Рух, філасофія|руху]] ў асобных сістэмах матэрыялізму таго часу ўзніклі і ўзмацніліся імкненні пераадолець гэты разрыў: матэрыялісты спрабавалі разглядаць целы прыроды як тыя, што маюць унутраную актыўнасць, рух, хаця сам гэты рух трактаваўся як механічны. Такія, напрыклад, былі погляды ў [[Картэзіянства|картэзіянстве]], у атамна-кінетычнай канцэпцыі [[Міхаіл Васільевіч Ламаносаў|М. В. Ламаносава]], у ідэі [[Джон Толанд|Джона Толанда]] аб непадзельнасці матэрыі і руху, у дынамічным атамізме [[Руджар Бошкавіч|Руджара Бошкавіча]] і яго паслядоўніка [[Джозеф Прыстлі|Джозефа Прыстлі]].
 
У сучасным сэнсе матэрыялізм зарадзіўся ў працах [[Томас Гобс|Томаса Гобса]]. Буйны росквіт матэрыялізму назіраўся ў эпоху [[Францыя|французскага]] [[Асветніцтва]] ([[Жульен Афрэ дэ Ламетры|Ж. Ламетры]], [[Поль Анры Гольбах|П. Гольбах]], [[Дэні Дзідро|Д. Дзідро]]), але ў гэты перыяд застаўся механістычным і рэдукцыянісцкім (г. зн. схільнасцю адмаўляць спецыфіку складанага, абагульняючы ўсё да простага). Англійскую матэрыялістычную думку ў той час пазіцыянавалі такія мысліцелі, як [[Джон Толанд]], [[Энтані Колінз]], [[Дэвід Гартлі]] і [[Джозеф Прыстлі]].
 
[[Дыялектыка]] як цэльнае вучэнне ўзнікла пазней на глебе [[Нямецкі ідэалізм|нямецкага ідэалізму]]. У матэрыялістычных поглядах таго часу пераважалі [[метафізіка]] і [[механіцызм]], аднак элементы дыялектыкі сустракаліся ўжо і ў [[Рэнэ Дэкарт|Рэнэ Дэкарта]], [[Дэні Дзідро]], [[Міхаіл Васільевіч Ламаносаў|М. В. Ламаносава]], [[Джозеф Прыстлі|Джозефа Прыстлі]], [[Джон Толанд|Джона Толанда]], [[Руджэр Бошкавіч|Руджэра Бошкавіча]] і інш.
 
Галоўным кірункам развіцця матэрыялізму ў [[19 стагоддзе|XIX ст.]] з'явілася ўзбагачэнне яго дыялектыкай. Дыялектыка найвышэйшага развіцця дасягнула на глебе ідэалізму ў філасофіі [[Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель|Гегеля]]. Па меры развіцця матэрыялізму аб'ектыўна ўзнікла задача злучэння дыялектыкі з матэрыялізмам. Гэты працэс пачаўся ў [[19 стагоддзе|XIX ст.]], але не быў даведзены да канца прадстаўнікамі [[Расійская імперыя|расійскага]] матэрыялізму: [[Аляксандр Іванавіч Герцэн|А. І. Герцэнам]], [[Вісарыён Рыгоравіч Бялінскі|В. Р. Бялінскім]], [[М. А. Дабралюбаў|М. А. Дабралюбавым]], [[Мікалай Гаўрылавіч Чарнышэўскі|М. Г. Чарнышэўскім]], якія, працягваючы матэрыялістычныя ідэі М. В. Ламаносава і [[Аляксандр Мікалаевіч Радзішчаў|А. М. Радзішчава]], зрабілі спробу злучыць матэрыялізм з дыялектыкай Гегеля. Вялікі крок наперад на гэтым шляху зрабіў нямецкі філосаф [[Людвіг Андрэас Феербах|Людвіг Феербах]], калі адкінуў [[Абсалютная ідэя|абсалютную ідэю]] Гегеля, якая грала ў гегелеўскай сістэме ролю «''тварца ўсяго існага''». Аднак разам з абсалютным матэрыялізмам ён адкінуў і дыялектыку.
 
Вызначаючы ўплыў на [[Еўрапейская філасофія|еўрапейскую філасофію]] матэрыялізм набыў у [[19 стагоддзе|XIX ст.]] ([[Карл Маркс|К. Маркс]], [[Фрыдрых Энгельс|Ф. Энгельс]], [[Людвіг Андрэас Феербах|Л. А. Феербах]], [[Д. Ф. Штраус]], [[Я. Молешот]], [[Карл Фохт|К. Фохт]], [[Л. Бюхнер]], [[Эрнст Генрых Гекель|Э. Гекель]], [[Я. Дзюрынг]]).
 
==== Дыялектычны матэрыялізм ====
Задачу злучэння матэрыялізму з дыялектыкай упершыню вырашылі [[Карл Маркс]] і [[Фрыдрых Энгельс]]. Асноўнымі крыніцамі [[Дыялектычны матэрыялізм|дыялектычнага матэрыялізму]] паслужылі гегелеўская дыялектыка і [[французскі матэрыялізм]] [[18 стагоддзе|XVIII ст.]] праз матэрыялізм Феербаха. Такі падыход Маркса дазволіў сістэматызаваць гісторыка-філасофскі матэрыял, які ўжо меўся ў практыцы, перавесці дыялектыку на базу матэрыялізму і надаць матэрыялістычнаму светапогляду форму цэласнага вучэння.
 
Аб'яднанне матэрыялізму і дыялектыкі ў марксісцкай філасофіі ў XIX ст. пакінула вельмі моцны ўплыў на філасофію XIX—XX стст. Адным з заўважных бакоў такога змянення ў гісторыі філасофскай думкі стала распаўсюджванне матэрыялістычных поглядаў на гісторыю развіцця грамадства, што атрымалі назву гістарычнага матэрыялізму.