Малі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 62:
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Малі}}
Старажытная гісторыя Малі вывучана слаба. З 3-га тысячагоддзя да н.э. развівалася земляробства. У сярэднія вякі на тэрыторыі сучаснага Малі існавалі дзяржаўныя ўтварэнні [[Гана]] ([[3 стагоддзе|III]] — [[13 стагоддзе|XIII]] стст.), Малі ([[8 стагоддзе|VIII]] — [[17 стагоддзе|XVII]] стст.), [[Сангаідзяржава Сангай|Сангай]] ([[15 стагоддзе|XV]] — [[16 стагоддзе|XVI]] стст.); пануючай рэлігіяй стаў [[іслам]]. [[Дзяржава Сангай]] пасля разгрому яе ў [[1591]] г. мараканскімі войскамі распалася на шэраг дробных княстваў, якія ў 3-й чвэрці [[19 стагоддзе|XIX ст.]] ўвайшлі ў склад дзяржавы тукулераў Хадж Амара, а ў канцы [[19 стагоддзе|XIX ст.]] заваяваны Францыяй. У [[1890]] г. большая частка тэрыторыі Малі аб'яднана ў калонію [[Французскі Судан]] (у [[1899]] г. скасавана, у [[1920]] г. адноўлена), з [[1895]] г. — у складзе [[Французская Заходняя Афрыка|Французскай Заходняй Афрыкі]]. З [[1945]] г. Малі — «заморская тэрыторыя» Францыі. У [[1946]] г. у Малі заснавана палітычная партыя Суданскі саюз на чале з [[Мадзіба Кейта|М.Кейтам]] (з [[1959]] г. адзіная партыя ў краіне), якая ўзначаліла нацыянальна-вызаленчы рух. З [[28 верасня]] [[1958]] г. Малі пад назвай Суданская Рэспубліка — аўтаномная дзяржава ў складзе Французскай супольнасці. У красавіку [[1959]] г. Малі аб'ядналася з [[Сенегал]]ам у Федэрацыю Малі, якая [[20 чэрвеня]] [[1960]] г. абвясціла сваю незалежнасць. У жніўні [[1960]] г. федэрацыя распалася.
 
[[22 верасня]] [[1960]] г. абвешчана Рэспубліка Малі. Выбраны прэзідэнтам Кейта пачаў ажыццяўляць курс на некапіталістычнае развіццё краіны. У [[1967]] г. ва ўмовах эканамічнага крызісу Кейта стварыў Нацыянальны камітэт абароны рэвалюцыі, які засяродзіў у сваіх руках усю ўладу (парламент быў распушчаны). У выніку ваеннага перавароту (лістапад [[1968]] г.) да ўлады прыйшоў Ваенны камітэт нацыянальнага вызвалення на чале з [[М.Траарэ]]. У [[1974]] г. прынята новая Канстытуцыя, якая ўстанавіла аднапартыйную дыктатуру. У [[1979]] г. створана кіруючая і адзіная ў краіне партыя [[Дэмакратычны саюз малійскага народа]], адбыліся прэзідэнцкія (выбраны Траарэ) і парламенцкія выбары. У [[1990]] г. у Малі пачаўся шырокі дэмакратычны рух супраць аўтарытарнага рэжыму Траарэ. Пасля масавых дэманстрацый прыхільнікаў дэмакратыі [[26 сакавіка]] [[1991]] г. Траарэ скінуты і ўлада перайшла да Савета нацыянальнай згоды на чале з [[Амаду Тумані Турэ|А. Т. Турэ]]; распушчаны парламент і Дэмакратычны саюз малійскага народа, уведзена шматпартыйнасць. У студзені [[1992]] г. прынята новая Канстытуцыя Малі, якая абвясціла прынцып падзелу ўлад. На выбарах у парламент у студзені — лютым [[1992]] г. перамог [[Альянс за дэмакратыю ў Малі]] (АДЭМА), яго лідар [[Альфа Умар Канарэ|А.У.Канарэ]] ў красавіку [[1992]] г. выбраны прэзідэнтам краіны.