Пранізкі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Пранізкі'' - бронзавыя спіралькі, якімі ўпрыгожвалі адзенне (дыяметр 3-12 мм).Найбольшае ра...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:12, 25 ліпеня 2016

Пранізкі - бронзавыя спіралькі, якімі ўпрыгожвалі адзенне (дыяметр 3-12 мм).Найбольшае распаўсюджанне мелі ў 7-13 ст., найчасцей у латгалаў, земгалаў, ліваў, селаў, крывічоў.

Рабілі пранізкі з круглага, плоскага, плоска-пукатага ці трохвугольнага ў сячэнні дроту. Даўжыня пранізак 3-50 мм. Іх ушывалі ці ўпляталі ў жаночае і мужчынскае адзенне, утвараючы іншы раз арнаментальныя матывы. З пранізак рабілі вяночкі на галаву (вайнага), шыйныя каралі, спалучаныя са званочкамі, бразготкамі ці шклянымі пацеркамі. Вядомы таксама суцэльналітыя шкляныя пацеркі-пранізкі, знешне падобныя да бронзавых пранізак.

На тэрыторыі Беларусі пранізкі 11-12 ст. знаходзяць у Віцебскай і на поўначы Мінскай абласцей.

Літаратура

Кудрашоў В.Я.Разец // Энцыклапедыя Археалогія і нумізматыка Беларусі. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993.