Анатоль Аляксандравіч Малафееў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др шаблон
др →‎Біяграфія: вікіфікацыя
Радок 60:
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[БДЭУ|Інстытут Народнай Гаспадаркі]] ([[Мінск]]). Потым завочную Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. Працаваў слесарам на Мінскім і Гомельскім вагонарамонтных заводах. З [[1962]] года займаў ніжэйшыя пасады партыйных органаў у Гомелі, а ў [[1970]] годзе стаў інструктарам аддзела хіміі і лёгкай прамысловасці [[Камуністычная партыя Беларусі, 1918|ЦК КПБ]]<ref>http://slounik.org/80186.html Кто есть кто в Беларуси на slounik.org</ref>. Адтуль Малафееў быў накіраваны на пасаду Першага сакратара [[Мазыр]]скага гаркама партыі. З Мазыра ён паехаў у Гомель на пасаду старшыні аблвыканкаму, аднак хутка узначаліў [[Гомельскі абласны камітэт КПБ|Гомельскі]], а потым і [[Мінскі абласны камітэт КПБ|Мінскі]] [[Абласны камітэт КПСС|абкамы кампартыі]]. Пад час яго кіравання Мінскім абкамам, адбылася першае шэсце «Дзяды». На наступны дзень пасля бойкі адбыўся тэрміновы сход беларускага Саюза пісьменнікаў, а [[4 лістапада]] закрыты сход пісьменнікаў, якія былі сябрамі КПБ. На апошняе мерапрыемства, акрамя іншых партыйных чыноўнікаў прыехаў і Анатоль Малафееў.
 
{{Цытата|Абстаноўка складаная. Ёсць экстрэмісты. Ёсць эмоцыі. На шчыт падымаецца Пагоня, бел-чырвона-белы сцяг. А навошта гэта? Няўжо гэта галоўнае ў перабудове? У гарвыканкама былі падставы забараніць мітынг на «Дзяды».|Выступленне на закрытым сходзе Саюзу Пісьменнікаў БССР, 4 лістапада 1988 г.}}