Арсень Ліс: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Вітанні! Трошку даправіла шаблон пра месца нараджэння; +спецыялізацыю сп. Ліса - ён фалькларыст (не этнограф) і літаратар (гэта шырэй)
др афармленне
Радок 2:
{{Вучоны
|Імя = Арсень Ліс
|Арыгінал імя = Арсень Сяргеевіч Ліс
|Выява = Arsen Siargeevich Lis - 14 June 2013 AD.jpg
|Шырыня =
|Апісанне выявы =
|Дата нараджэння = 04.02.1934
|Месца нараджэння = вёска [[Вёска Вётхава|в. Вётхава]], [[Маладзечанскі павет, Польшча|Маладзечанскі павет]], [[Віленскае ваяводства, 1926—1939|Віленскае ваяводства]], [[Польская Рэспубліка, 1918—1939|Польшча]], (цяпер [[Смаргонскі раён]], [[Беларусь)]]
|Дата смерці =
|Месца смерці =
Радок 18:
|Навуковы кіраўнік =
|Знакамітыя вучні =
|Вядомы як = даследчык беларускай літаратуры і гісторыі беларускай інтэлігенцыі; адзін з укладальнікаў шматтомнага акадэмічнага збору «Беларуская народная творчасць»
|Вядомая як =
|Узнагароды і прэміі = Дзяржаўная прэмія БССР (1986)
Радок 25:
|Сайт =
}}
'''Арсень''' '''Сяргеевіч Ліс''' (нар. {{ДН|4|2|1934}}, [[Вёска Вётхава|в. Вётхава]], [[Маладзечанскі павет, Польшча|Маладзечанскі павет]], [[Віленскае ваяводства, 1926—1939|Віленскае ваяводства]], [[Польская Рэспубліка, 1918—1939|Польшча]]; цяпер [[Смаргонскі раён]], Беларусь) — беларускі фалькларыст, літаратуразнавец, літаратар. Сябра Саюза пісьменнікаў СССР (з 1967) і [[Саюз беларускіх пісьменнікаў|Саюза беларускіх пісьменнікаў]]<ref>http://lit-bel.org/by/friends/355/447.html</ref> (з 1991). Доктар філалагічных навук.
 
== Выхаванне і адукацыя ==
Радок 33:
 
== Працоўная дзейнасць ==
Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Шаркаўшчынскай сярэдняй школе, адначасова загадваў педагагічным кабінетам Шаркаўшчынскага РАНА. У 1957—1959  гг. працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР.
 
[[Файл:Igar Chakvin in National Academy of Sciences of Belarus - 2009 AD.JPG|left|thumb|Арсень Ліс ''(сядзіць)'', побач з выступоўцамвыступае [[Ігар Усеваладавіч Чаквін|ІгарамІгар ЧаквінымЧаквін]], на нарадзе [[Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі|Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору]], 2009. ]]
3 1962 малодшы, з 1965 старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР<ref>http://tbm-mova.by/news_1365.html</ref>.
 
Даследуе фальклор, літаратуру, краязнаўства, гісторыю і перыядычны друк Заходняй Беларусі, жыццё і дзейнасць беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, гісторыю культуры. Аўтар манаграфій, літаратурных партрэтаў, эсэ. Адзін з укладальнікаў, аўтар уступных артыкулаў і каментарыяў шматтомнага акадэмічнага збору «Беларуская народная творчасць». Адзін з аўтараў вучэбнага дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Беларуская народна-паэтычная творчасць» (1979). Аўтар падручнікаў для студэнтаў ВНУ «Беларуская вусная народная творчасць» (1979; 2000), аўтар вялікага раздзела ў падручніку для студэнтаў ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.» (2000).
Радок 45:
 
== Даследчыцкая дзейнасць ==
У друку па пытаннях беларускай культуры пачаў выступаць у 1955  г. Многія гады збіраў і аналізаваў каляндарна-абрадавы фальклор, з'яўляецца аўтарам шэрагу манаграфій і вучэбных дапаможнікаў па фалькларыстыцы.
 
Актыўны аўтар універсальнай і галіновых беларускіх энцыклапедый. Адзін з удзельнікаў шасцітомнай навукова-тэарэтычнай працы «Беларускі фальклор. Жанры, віды, паэтыка» (2001-20072001—2007) і чатырохтомніка «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.» (вялікі раздзел па літаратуры Заходняй Беларусі ў 2-м томе). Аўтар манаграфій «[[Браніслаў Тарашкевіч]]» (1966), «[[Мікола Шчакаціхін]]: Хараство непазнанай зямлі» (1968), «[[Пётра Сергіевіч]]» (1970), «Купальскія песні» (1974), «Вечны вандроўнік: нарыс пра мастака [[Язэп Нарцызавіч Драздовіч|Язэпа Драздовіча]]» (1984), «Пякучай маланкі след: Эцюды да партрэта мастака Горыда» (1981), «Валачобныя песні» (1989), «Жніўныя песні» (1991). Аўтар аўтабіяграфічнага твора «Ад матчыных песень» (1973), кніг «Песня ў спадчыну» (1989), «Gloria victis!» (2010), «Арсень Ліс. Выбранае» (2014) з серыі кніг «Беларускі кнігазбор».
 
У кнігу А. Ліса «Цяжкая дарога свабоды» (1994) увайшлі літаратурныя партрэты [[Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч|У. Караткевіча]], [[Аркадзь Смоліч|А. Смоліча]], [[Рыгор Шырма|Р. Шырмы]],  [[Антон Грыневіч|А. Грыневіча]], [[Тамаш Грыб|Т. Грыба]], [[Леапольд Родзевіч|Л. Родзевіча]], [[Аляксандр Мікітавіч Уласаў|А. Уласава]], [[Аляксандр Іванавіч Цвікевіч|А. Цвікевіча]]. Пісаў нарысы пра творчасць [[Язэп Драздовіч|Я. Драздовіча]]: «Шляхі і пошукі»; пра збіральніка песеннага фальклору [[Антон Антонавіч Грыневіч|Антона Грыневіча]] «Песня прасілася ў свет».
 
Укладальнік зборнікаў «Беларускія народныя песні» (1970), «Жніўныя песні» (1974), «Восеньскія і талочныя песні» (1981), «[[Максім Іванавіч Гарэцкі|Максім Гарэцкі]]: Успаміны, артыкулы, дакументы» (з [[Янка Саламевіч|Янкам Саламевічам]], 1984), «Купальскія і пятроўскія песні» (1985), зборніка твораў [[Браніслаў Тарашкевіч|Б. Тарашкевіча]] «Выбранае. Публіцыстыка» (1991). Рэдагаваў мемуары [[Паўліна Мядзёлка|Паўліны Мядзёлкі]] «Сцежкамі жыцця».
 
Аўтар і сааўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў «Песня на ўсё жыццё» (пра [[Рыгор Шырма|Рыгора Шырму]], 1984), «Прысады жыцця» (пра [[Максім Гарэцкі|Максіма Гарэцкага]], 1985), «Зямля [[Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч|Тарашкевіча]]» (1991), «[[Аркадзь Антонавіч Смоліч|Аркадзь Смоліч]]» (1992), «Дзядзька Уласаў» (пра [[Аляксандр Уласаў|Аляксандра Уласава]], 1992), «Адвечныя званы» (пра [[Мітрафан Доўнар-Запольскі|Мітрафана Доўнар-Запольскага]], 1993).
Радок 58:
* Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986) за ўдзел у падрыхтоўцы і выданні акадэмічнага збору беларускай народнай творчасці.
* Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Максіма Гарэцкага (1994) за кнігу «Цяжкая дарога свабоды».
За актыўны ўдзел у беларускім нацыянальным Адраджэнні Камітэтам ушанавання ўзнагароджаны медалём Язэпа Драздовіча за «руплівасць на ніве беларускага мастацтва» (25 сакавіка 1998  г.), медалём Анатоля Бярозкі «Цвяток Радзімы» і адпаведнымі дыпломамі.
 
Занесены ў беларускую Кнігу гонару «Рупліўцы твае, Беларусь».
 
== Выбраная бібліяграфія ==
* Браніслаў Тарашкевіч.  — Мн., 1966.
* Мікола Шчакаціхін: Хараство непазнанай зямлі.  — Мн., 1968.
* Пётра Сергіевіч.  — Мн., 1970.
* Купальскія песні.  — Мн., 1974.
* Пякучай маланкі след: Эцюд да партрэта мастака Горыда.  — Мн., 1981.
* Вечны вандроўнік.  — Мн., 1984.
* Валачобныя песні.  — Мн., 1989.
* Песню  — у спадчыну.  — Мн., 1989.
* Цяжкая дарога свабоды: Артыкулы, эцюды, партрэты / А. Ліс.  — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994.  — 414 с.
* [http://pdf.kamunikat.org/20039-1.pdf Gloria victis!] / А. С.  Ліс.  — Мінск : Логвінаў, 2008.  — 574 с.
* Арсень Ліс. Выбранае<ref>http://www.belnauka.by/component/mtree/knizhnye/978-985-08-1659-7.html</ref>  — Мінск: Беларус. навука, 2014.  — 592 с.
 
{{зноскі}}
== Зноскі ==
<references />
 
== Літаратура ==
Радок 87 ⟶ 86:
* [http://kamunikat.org/Lis_Arsien.html Арсень Сяргеевіч Ліс] // kamunikat.org
* [http://lit-bel.org/by/friends/355/447.html Арсень Сяргеевіч Ліс] // lit-bel.org
* [http://smorgon.org/town/6224 Арсеню Лісу  — 80 гадоў] // smorgon.org
* [http://tbm-mova.by/news_1365.html Аўтабіяграфічны нарыс Арсеня Ліса] // tbm-mova.by