Розніца паміж версіямі "Друцк"

Аб’ём не змяніўся ,  5 гадоў таму
др
арфаграфія, typos fixed: вялікакняжацкі → велікакняжацкі using AWB
др
др (арфаграфія, typos fixed: вялікакняжацкі → велікакняжацкі using AWB)
У другой палове XII ст. залежнасць Друцка ад Полацка стала сімвалічнай. Друцкія князі самі прымаюць рашэнні, які бок падтрымаць у міжусобнай барацьбе. Уцягнуўшыся ў супрацьстаянне смаленскіх князёў з чарнігаўскімі, горад падтрымаў першых. У 1181 саюзнікі чакалі прыходу воінаў чарнігаўскага князя Святаслава. Але прывёў дружыну да сцен Друцка яго брат Яраслаў Усеваладавіч. Заняўшы пазіцыю на левым беразе Друці, ён цярпліва чакаў зручнага моманту, каб пачаць прыступ. Час ад часу лучнікі смаленскага князя Давыда перапраўляліся цераз раку і ўступалі ў сутычкі з чарнігаўскімі ваярамі. Такое «пасіўнае» супрацьстаянне доўжылася амаль тыдзень. Святаслаў падышоў да Друцка з наўгародскімі дружынамі. Давыд хутка ацаніў становішча і ноччу таемна ўцёк у Смаленск. Лёс горада быў вырашаны.
 
Звесткі пра Друцк XIII ст. вельмі скупыя і няпэўныя. Паводле беларуска-літоўскіх летапісаў, у 1284 каля вёскі Магільна адбылася бітва паміж войскамі вялікага князя літоўскага [[Рынгольд]]а і кааліцыі рускіх князёў. На баку апошніх выступіў і друцкі князь Дзмітрый. Але войска саюзнікаў было разбіта, загінуў і Дзмітрый, а Друцк і наваколле былі ўключаны ў [[Вялікае княства Літоўскае]]. Але верагоднасць гэтых звестак сумніўная. Магчыма, у час праўлення [[Гедзімін]]а паміж ім і друцкім князем Іванам узнік канфлікт, у выніку чаго апошні ў 1340 пакінуў Друцк і накіраваўся ў Маскву. У час барацьбы за вялікакняжацківелікакняжацкі сталец паміж [[Свідрыгайла]]м і [[Вітаўт]]ам апошні заняў Друцк, абвінаваціў яго князёў у спачуванні свайму саперніку і прымусіў «княжат друцких с боярам своими» прысягнуць яму.
 
Сваё палітычнае, эканамічнае і ваеннае значэнне Друцк пачаў страчваць з 1524, калі ў выніку бою паміж [[Маскоўская дзяржава|маскоўскімі]] і [[Вялікае Княства Літоўскае|вялікалітоўскімі]] войскамі горад быў спалены. Войны Масквы з ВКЛ і Польшчай, калі горад не раз пераходзіў з руку рукі, разбурэнні і паборы абодвух бакоў паставілі горад на ўзровень малалюднага мястэчка.
* Мяснікоў А. Горад на вольнай Друці… // Звязда, 27.6.2001.
* [http://vn.belinter.net/kraeved/2.html Насевіч В. Друцкае княства і князі Друцкія // Друцк старажытны: Да 1000-годдзя ўзнікнення горада. — Мінск, 2000. С. 49-76]
 
{{DEFAULTSORT:Друцк}}
 
[[Катэгорыя:Колішнія гарады Беларусі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Друцка]]
 
{{DEFAULTSORT:Друцк}}