Нільс (кароль Даніі): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|200px|Нільс {{Estridsen1}} '''Нільс''' — кароль Даніі з роду Эстрыдсенаў, я...'
 
др →‎Біяграфія: арфаграфія, typos fixed: Вялікадушны → Велікадушны using AWB
Радок 6:
Сын [[Свен II Эстрыдсен|Свена II]] і [[Гюда|Гюды]]. Быў жанаты на Маргарэт, дачцы караля Швецыі Інгэ і Ульвхільд, дачцы Харальда Фінсана.
 
Адпраўляючыся ў [[Палесціна|Палесціну]], кароль Эйрык ВялікадушныВелікадушны прызначыў кіраўніком свайго сына Харальда, але Харальд наклікаў на сябе ўсеагульную нянавісць рабаваннямі і іншымі благімі ўчынкамі. На сходзе ў Ізеры народ выбраў каралём Нільса, малодшага сына Свена. У сілу свайго слабога характару ён падаў знаці шмат свабоды і яна неўзабаве перастала падпарадкоўвацца каралю. Кіраўніком [[Шлезвіг]]а Нільс прызначыў свайго пляменніка [[Кнуд Лавард|Кнуда Лаварда]]. Ён быў майстэрскім палкаводцам і адораным маладым чалавекам. Ад імператара Лотара ён атрымаў у лен [[Абадрыты|Абадрыцкае каралеўства]] і стаў магутным. Гэта выклікала падазрэнне Нільса і яго сына [[Магнус Моцны|Магнуса]]. На Ражство 1131 г. Магнус запрасіў Кнута сустрэцца з ім у лесе і там засек яго. Гэта стала нагодай для міжусобнай вайны. Малодшы брат Кнута, [[Эрык II, кароль Даніі|Эрык Эмунэ]] абвясціў сябе мсціўцам. Жыхары Шлезвіга паўсталі супраць караля. Стары Нільс павінен быў прынесці клятву, што не вінаваты ў смерці пляменніка і выгнаць свайго сына-забойцу. Але неўзабаве Магнус вярнуўся, схіліў на свой бок бацьку і пачаў вайну з Эрыкам. У 1134 г. Эйрык і Магнус змагаліся ля заліва Фодвіг і Эйрык атрымаў перамогу. У бітве паў сам Магус. Нільс бег у Ютландыю. Каб уціхамірыць смуту, ён завяшчаў дзяржаву Эрыку і яго брату Харальду, але гэта не выратавала яго ад гвалтоўнай смерці. Калі кароль спыніўся ў Шлезвігу, тут паднялося паўстанне. Гараджане ўварваліся ў палац, забілі караля і ўсіх, хто спрабаваў яго абараніць.
 
== Спасылкі ==