Напалеон Орда: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: дапаўненне
Радок 28:
 
== Біяграфія ==
 
=== Дзяцінства і юнацтва ===
Нарадзіўся [[11 лютага]] [[1807]] года ў радавым маёнтку [[Варацэвічы]] [[Пінскі павет|Пінскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] (цяпер вёска ў [[Іванаўскі раён|Іванаўскім раёне]] на [[Брэсцкая вобласць|Берасцейшчыне]]) у сям’і палескай шляхты. Яго бацька — Міхал, паводле адукацыі інжынер-фартыфікатар, амаль увесь час працаваў на будаўніцтве дарог і каналаў, у час [[Падзелы Рэчы Паспалітай|падзелаў]] [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] з'яўляўся [[Маршалак павятовы|маршалкам]] [[Кобрынскі павет|Кобрынскага павета]].
 
Пачатковую адукацыю мастак атрымаў у родным доме. З існых крыніц дакладна невядома<ref name="nestyarchuk18">{{Кніга|аўтар=Л. М. Несцярчук. |загаловак=Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны : кніга-альбом|месца=Мн.|выдавецтва=Маст. літ.|год=2009|старонкі=18|isbn=}}</ref> ці былі ў іх доме [[гувернёр]]ы, хутчэй за ўсё так, але галоўным яго выхавальнікам і дарадцай на працягу ўсяго жыцця была маці — Юзафіна — дачка пінскага суддзі і мечніка [[Тадэвуш Бутрымовіч|Тадэвуша Бутрымовіча]]. Яна валодала [[французская мова|французскай мовай]] і была таленавітай піяністкай<ref name="nestyarchuk18" />. Юзафіна вучалася гульні на клавіры ў запрошанага ў нясвіжскі тэатр чэшскага кампазітара і клавеініста [[Францішак Яржомбка|Францішка Яржомбкі]]<ref>Дадиомова О. Указ. соч. С. 113.</ref>. А першыя ўрокі ігры на фартэпіяна свайму сыну, будучаму кампазітару, яна дала сама.
 
=== Далейшае жыццё ===
 
Скончыў [[Свіслацкая гімназія|Свіслацкую гімназію]]. У 1823 г. паступіў у [[Віленскі ўніверсітэт]]. Але за ўдзел у тайным студэнцкім таварыстве «Заране» быў арыштаваны і выключаны з універсітэта. Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831, пасля падаўлення якога эміграваў у [[Францыя|Францыю]]. Там пазнаёміўся з [[Фрыдэрык Шапен|Фрэдэрыкам Шапенам]], у якога браў урокі музыкі. Напісаў шэраг твораў для [[фартэпіяна]] (рамансы, паланэзы, серэнады, мазуркі). У сярэдзіне 1830-х гадоў — дырэктар Італьянскай оперы ў Парыжы. Вучыўся ў студыі [[П. Жэрар]]а ў [[Парыж]]ы і ў [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскім універсітэце]]. З 1856 жыве ў Варацэвічах, [[Горад Гродна|Гродне]], на Валыні. Пакінуў па сабе архітэктурныя замалёўкі вёсак, маёнткаў, замкаў, палацаў, гарадоў [[Беларусь|Беларусі]], [[Літва|Літвы]] і [[Украіна|Украіны]].