Адкрыць галоўнае меню

Змены

др
няма тлумачэння праўкі
|Вікітэка =
}}
'''Георгій Васілевіч ШТЫХАЎ''' (нар. {{ДН|14|7|1927}}, [[Вёска Старая Беліца, Гомельскі раён|в. Старая Беліца]], {{МН|Гомельскі раён|у Гомельскім раёне|}}) — беларускі [[археолаг]] і [[гісторык]]. [[Доктар гістарычных навук]] ([[1983]]), прафесар ([[1989]]).
 
Нарадзіўся ў сям'і служачых. Працаваў настаўнікам у школах Гродзенскай і Гомельскай вобл. ([[1956]]—[[1959]]). Скончыў [[гістарычны факультэт БДУ|гістарычны факультэт]] [[БДУ]] (1956). Вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР (1959—[[1962]]), на фарміраванне гістарычнага светапогляду Г. Штыхава значна паўплывалі [[Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі|У. М. Ігнатоўскі]] і [[Аляксей Рыгоравіч Мітрафанаў|А. Р. Мітрафанаў]]. Малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, загадчык аддзела археалогіі і гісторыі [[Полацкая зямля|Полацкай зямлі]] Інстытута гісторыі [[АН БССР]] (1962—[[2000]]). У [[1965]] абараніў кандыдацкую дысертацыю «''Древний Полоцк (IX—XIII вв.)''» (навук. кіраўн. — [[Васіль Радзівонавіч Тарасенка|В. Р. Тарасенка]]). З [[1982]] ўзначальвае пастаянную камісію па археалагічным даследаванні старажытнага [[Мінск]]а. У [[1983]] абараніў доктарскую дысертацыю «''Города Полоцкой земли (IX—XIII вв.)''». Прафесар (1987). З 2000 — галоўны навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі сярэднявечнага перыяду Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Навуковыя зацікаўленні: археалогія і гісторыя Беларусі VI—XIII ст., гісторыя і археалогія Полацкай землі, вытокі беларускай народнасці. Вывучае гарады Полацкай зямлі і курганныя могільнікі ранняга Сярэднявечча паўночнай і цэнтральнай Беларусі. Кіраваў экспедыцыямі па вывучэнні [[Полацк]]а, [[Заслаўе|Заслаўя]], [[Віцебск]]а, [[Горад Барысаў|Барысава]], [[Лукомль|Лукомля]], [[Лагойск]]а, [[Копысь|Копысі]], а таксама, у [[2006]] годзе праводзіў раскопкі [[Баронікі, археалагічны помнік|археалагічнага помніка ''Баронікі'']] — гарадзішча каля в. Баронікі [[Віцебскі раён|Віцебскага раёна]], якое знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, на левым беразе [[Рака Лучоса|р. Лучоса]].