Розніца паміж версіямі «Спроба дзяржаўнага перавароту ў Турцыі (2016)»

др
няма тлумачэння праўкі
др
{{вікіфікацыя}}{{фарматаванне}}
'''Спроба дзяржаўнага перавароту ў [[Турцыя| Турцыі]]''' – падзея, якая адбылася з вечара [[15 ліпеня| 15]] па [[16 ліпеня]] [[2016 год|2016]] года]] ў [[Турцыя| Турцыі]], калі частка турэцкіх ваенных зрабіла спробу здзейсніць [[ваенны пераварот]] у краіне, узяўшы пад свой кантроль шэраг стратэгічна важных аб'ектаў у [[Анкара| Анкары]], [[Стамбул|Стамбуле]], [[Конья| Коньі]], [[Мармарыс|Мармарысе]] і [[Малацья| Малатцьі]]. Аднак гэтая спроба правалілася, а ўлада засталася ў [[Легітымнасць| законна абранага]] [[Прэзідэнт Турцыі| прэзідэнта]] і [[Прэм'ер-міністр Турцыі| ўрада Турцыі]].
 
Падзеі пачаліся ўвечары 15 ліпеня, калі прэзідэнт Турцыі [[Рэджэп Таіп Эрдаган]] адпачываў са сваёй сям'ёй у [[Гасцініца| гатэлі]] [[Мармарысе]]. [[Эрдаган]] заявіў, што калі б ён затрымаўся ў гатэлі на 10 хвілін, яго б забілі.[http://ria.ru/world/20160719/1470670608.html] [[Эрдаган]] паспеў пакінуць гатэль незадоўга да таго, як той падвергнуўся штурму путчыстамі, а пасля дабраўся да бліжэйшага [[Даламан (аэрапорт)| аэрапорта]] і менш чым праз гадзіну даляцеў да [[Стамбул|Стамбула]] ноччу 16 ліпеня, калі беспарадкі ў гэтым горадзе сціхлі.
Актыўнае ўмяшальніцтва арміі ў палітычныя працэсы, якія адбываюцца ўнутры краіны, заўсёды было адной з асаблівасцяў гісторыі сучаснай дзяржавы [[Турцыя| Турцыі]], якая была створана ў 1923 годзе. [[Узброеныя сілы Турцыі]] арганізоўвалі перавароты тройчы - у 1960, 1971 і 1980 гадах, а таксама ў 1997 годзе ўмяшаліся з дапамогай ваеннага мемарандума. Ваенныя гістарычна разглядалі сябе ў якасці гаранта турэцкай дзяржавы.
 
Пасля таго, як у [[2003 год]] зегодзе Рэджэп Таіп Эрдаган стаў [[Прэм'ер-міністр Турцыі| прэм'ер-міністрам Турцыі]], ён пачаў адкрыта праводзіць курс на перафарматаванне ваенна-грамадзянскіх адносін, у ходзе якога ваенныя адыходзілі ад удзелу ў палітычным жыцці, як і ў любой дэмакратычнай краіне.
 
Па завяршэнні так званага "мірнага працэсу" з тагачаснымі лідэрамі турэцкіх курдаў, [[Рэджэп Таіп Эрдаган]] быў вымушаны пайсці на стварэнне тактычнага саюза з «армейскай элітай», якую ён актыўна выцясняў з палітычнага жыцця краіны на працягу 2007-2008 гадоў. Восенню 2015 года падчас антытэрарыстычнай аперацыі супраць курдскіх тэрарыстаў, урад даў дазвол ваеннаму камандаванню на правядзенне ваенных аперацый ўнутры краіны.