Беларускі нацыянальны камітэт (Мінск): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 80:
 
=== Раскол у БНК і ліквідацыя арганізацыі ===
13-15 мая 1917 г. на сесіі БНК разгарнулася вострая палеміка паміж прыхільнікамі ліберальных і сацыялістычных поглядаў<ref>''Міхалюк, Д.'' Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг... С. 145.</ref>. Многія прадстаўнікі [[БСГ]] дабіваліся дэмакратызацыі Камітэта, а таксама настойвалі спалучаць у праграме БНК не толькі палітычныя і нацыянальна-культурныя патрабаванні, але і пункты сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў (у першую чаргу, пераход усёй зямлі ў агульнародную ўласнасць). Аднак [[Раман Скірмунт]] і буйныя землеўласнікі ([[Эдвард Вайніловіч]], князь [[Станіслаў Вільгельм Радзівіл|Станіслаў Радзівіл]], князь [[Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі|Геранім Друцкі-Любецкі]] і інш.), прыцягнутыя Скірмунтам да ўдзелу ў сесіі БНК на падставе права кааптацыі, блакіравалі прыняцце пастаноў адносна скасавання прыватнай уласнасці на зямлю<ref>''Ладысеў, У.Ф.'' На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці... С. 13; ''Міхалюк, Д.'' Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг... С. 145.</ref><ref>''Рудовіч, С.'' [http://pdf.kamunikat.org/2117-1.pdf «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта]... С. 24.</ref>. У прынятай сесіяй дэкларацыі БНК зноў пацвердзіў сваё жаданне аб аўтаноміі Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расіі; адхіліў ілжывыя чуткі аб польскай арыентацыі і жаданняжаданні злучэння Беларусі з [[Польшча]]й ці іншай дзяржавай; выказаўся за мір без анэксій і кантрыбуцый на аснове права нацыянальнасцей на самавызначэнне; за непадзельнасць тэрыторыі Беларусі і патрабаванне далучэння занятай нямецкімі войскамі заходняй Беларусі да беларускай аўтаноміі ў складзе Расіі; аб'явіў права на свабоду за кожнай рэлігіяў і заклікаў усіх беларусаў (без розніцы веры) да супольнай працы над стварэннем адзінай беларускай культуры; і нацыяналізацыю (беларусізацыю) беларускай школы. Вырашэнне аграрнага пытання для Беларусі, якога чакалі сяляне, было адкладзена да кампетэнцыі [[Усерасійскі ўстаноўчы сход|Устаноўчага сходу Расіі]] і Беларускай Краёвай Рады<ref>''Ладысеў, У.Ф.'' На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці... С. 13, 89.</ref>.
 
Гэта была часовая перамога ліберальнага крыла (на чале з Раманам Скірмунтам) над сацыялістычным (на чале з лідарамі левага крыла БСГ [[Цішка Гартны|Зміцерам Жылуновічам]] і [[Аляксандр Лаўрэнавіч Бурбіс|Аляксандрам Бурбісам]]) у БНК, бо ў Мінску, як і ў цэлым у [[Расія|Расіі]], праходзіла радыкалізацыя палітычных настрояў — у бок пашырэння сацыялістычных лозунгаў і ўзмацнення сацыялістычных партый і арганізацый<ref>''Латышонак, А.'' Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст... С. 130, 131.</ref>. Прадстаўнікі левай плыні ў БНК (Зміцер Жылуновіч, Аляксандр Бурбіс) настаялі на скліканні новага з'езда беларускіх нацыянальных арганізацый. 4-6 чэрвені 1917 г. у [[горад Санкт-Пецярбург|Петраградзе]] на II з'ездзе БСГ страшынёй цэнтральнага камітэта БСГ быў абраны [[Цішка Гартны|Зміцер Жылуновіч]], які пераймаў лозунгі бальшавікоў і ўжо наладжваў сувязі з рускімі эсэрамі і бальшавікамі, а [[сацыялізм|сацыялістычны лад]] у Беларусі было вырашана ўводзіць шляхам ''«развіцця класавай барацьбы і сацыяльнай рэвалюцыі»''<ref>''Латышонак, А.'' Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст... С. 130; ''Шыбека, З.'' Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)... С. 183.</ref>.