Павел Андрэевіч Растаргуеў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Працы: арфаграфія
Радок 31:
 
== Працы ==
Склаў праект «Праграмы па вывучэнні беларускіх гаворак і збіранні звестак для складання Дыялекталагічнага атласу беларускай мовы». Вывучаў беларускія гаворкі ў іх гістарычным і сучасным стане, гаворкі расійска-беларуска-ўкраінскага памежжа ў іх узаемадзеянні: «Гаворкі ўсходніх паветаў Гомельскай губерні ў іх сучасным стане», «Северска -беларуская гаворка. Даследаванне ў галіне дыялекталогіі і гісторыі беларускіх гаворак» (Залаты медаль Рускага геаграфічнага таварыства; абедзве [[1927]]), «Гаворкі на тэрыторыі Смаленшчыны» ([[1960]]), «Слоўнік народных гаворак Заходняй Браншчыны» (1973). Даследаваў праблемы беларускай літаратурнай мовы: артыкулы «Беларуская мова ў святле яе навуковага пазнання» ([[1922]]), «Да пытання аб ляшск рысах у беларускай фанетыцы» ([[1927]]), «Беларускае мовазнаўства ў 1917—1927 гг.» ([[1930]])<ref name="энцык"/>.
 
На [[Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі|Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі]] 1926 г. прапаноўваў афрыкаты '''дз''' і '''дж''' перадаваць літарамі [[сербскі алфавіт|сербскага алфавіта]] — '''ђ''' (''ђед''), '''ћ''' (''хаћу''), а літару '''й''' замяніць літарай '''j''' і выкарыстоўваць яе ў тых выпадках, як там жа прапанаваў [[Язэп Лёсік]] (замест літары '''й''' увесці літару '''j''' і спалучэнне зычнага гуку '''j''' з галоснымі гукамі '''э''', '''о''', '''у''', '''а''' абазначаць літарай '''j''' з адпаведнай галоснай — ''jэхаць'', ''jолка'', ''jунак'', ''мaja'', a літары '''е''', '''ё''', '''ю''', '''я''' пакінуць для абазначэння адпаведнага галоснага гуку і мяккасці папярэдняга зычнага — ''лес'', ''нёс'', ''людзі'', ''мяса'')<ref name="энцыкмов">І. К. Германовіч. Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 20</ref>.