Інуіты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 3:
 
== Паходжанне ==
Інуіты, як і іншыя [[эскімосы]], паходзяць ад групы [[азія]]цкіх перасяленцаў, якія мінавалі [[Берынгаў праліў]] і трапілі ў [[Паўночная Амерыка|Паўночную Амерыку]] каля 6 тысяч гадоў таму. У 4 - 3 тысячагоддзях да н. э. на тэрыторыі сучаснай [[Аляска|Аляскі]] склалася старажытная [[археалагічная культура|культура]] стваральнікаў [[мікраліты|мікралітаў]]. Яе прадстаўнікі спарадзілі дзве розныя хвалі міграцый ўу [[Арктыка|арктычныя]] раёны [[Новы Свет|Новага Света]]. Першая пачалася ў 3 тысячагоддзі да н. э. і належыла [[палеаэскімосы|палеаэскімосам]]. Другая — толькі ў канцы 1 тысячагоддзя н. э. Мігранты другой хвалі з'яўляліся носьбітамі дастаткова развітай [[археалагічная культура Туле|культуры Туле]], якая сфарміравалася да [[8 стагоддзе|VIII]] - [[9 стагоддзе|IX]] стст. н. э. на ўсход ад [[Заліў Амундсена|заліва Амундсена]] на аснове адгалінаванняў старажытнай [[Берынгава мора|берынгаморскай]] культуры. Культура Туле належыла непасрэдна продкам інуітаў. Да пачатку [[21 стагоддзе|XXI]] ст. некаторыя даследчыкі высоўвалівыказвалі думку, што носьбіты культуры Туле [[асіміляцыя, сацыялогія|асімілявалі]] палеаэскімосаў, аднак [[палеагенетыка|генетычныя]] даследаванні [[2010]] г. абверглі гэта.
 
Да [[14 стагоддзе|XIV]] ст. продкі інуітаў занялі вялізарныя тэрыторыі Паўночнай Амерыкі ад поўначы Аляскі на захадзе да [[Грэнландыя|Грэнландыі]] на ўсходзе, ад [[Гудзонаў заліў|Гудзонава заліва]] на поўдні да [[востраў Элсмір|вострава Элсмір]] на поўначы. Яны здолелі прыстасавацца да новых умоў. У некаторых выпадках змянялі гаспадарчыя заняткі, пераходзілі ад палявання на [[кіты|кітоў]] і [[ластаногія|ластаногіх]] да [[рыбалоўства]] і палявання на [[Паўночны алень|карыбу]]. Нягледзячы на адсутнасць шчыльнай грамадскай арганізацыі, інуіты захавалі адносную [[мова|моўную]] еднасць.