Нігер (рака): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія, стылявыя змены
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 123:
У [[сярэднія вякі]] [[Арабы|арабскія]] географы меркавалі, што Нігер злучаецца з [[Ніл]]ам. Пачатак гэтай ідэі паклалі яшчэ грэцкія географы — па Герадоту, прыкладам, Нагар з'яўляўся вытокам Ніла, што сцякае з [[Атлас, горы|Атласа]]. Адным з першых, хто аспрэчыў гэту думку ў сваім сачыненні «Travels in Africa» (1799), быў В. Г. Браўн. У [[1796]] годзе малады [[Шатландыя|шатландскі]] лекар [[Мунго Парк]] першым з еўрапейцаў дасягнуў Нігера. Парк устанавіў, што Нігер цячэ на ўсход і не мае ніякага дачынення ні да [[Рака Сенегал|Сенегала]], ні да [[Рака Гамбія|Гамбіі]] — раней еўрапейцы лічылі, што Нігер падзяляецца на гэтыя дзве ракі. М. Парк збіраўся высветліць куды ж скіравана сапраўднае цячэнне Нігера, але з-за [[Трапічная ліхаманка|трапічнай ліхаманкі]] быў вымушаны павярнуць назад. У 1805 годзе ён ізноў наведаў Нігер і даследаваў яго цячэнне ад [[Бамака]] да [[Бусо|Бусанга]], дзе быў забіты мясцовымі жыхарамі. Пра ніжняе цячэнне Нігера ў той час нічога не ведалі, але меркавалі, што ён пускаецца ў [[Гвінейскі заліў]]. Думку гэта было пацверджана вандраваннямі [[Денхэм, Дыксан|Дыксана Денхэма]] і [[Х'ю Клэпертан]]а ў [[1825]] годзе і другасным вандраваннем Клэппертона ў [[1827]] годзе. У канцы 20-х гадоў [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]] [[Францыя|французскі]] вандроўнік [[Рэнэ Калі]] наведаў [[Цімбукту]], выдаючы сябе за купца-араба. У [[1830]] годзе брытанскі ўрад паслаў {{не перакладзена 3|Рычард Ландэр|Рычарда Ландэра|en|Richard Lemon Lander}}, таварыша Клапертана ў ранейшым вандраванні, на берагі Нігера, для больш стараннага даследавання цячэння ракі, Ландэр, {{не перакладзена 3|Джон Ландэр|з братам|en|John Lander (explorer)}}, сухім шляхам дасягнулі Бусанга, спусціліся адтуль уніз па цячэнню і, праплыўшы шлях у 900 км, дасягнулі Гвінейскага заліва.
 
У [[1832]] годзе ЛандарЛандэр увайшоў у Нігер праз [[Бенін, заліў|Бенінскую бухту]] і паплыў уверх па рацэ; такое ж вандраванне, адначасна з ім, здзейснілі {{не перакладзена 3|Макгрэгар Лэрд|Лэрд|en|Macgregor Laird}} і Ольдфільд, з якіх апошні даплыў да Рабі, у 750 км ад утокі. {{не перакладзена 3|Уільям Байкі|Байкі|en|William Balfour Baikie}}, супольна з англійскімі марскімі афіцэрамі, даследаваў у 1857—64 г. ніжняе цячэнне Нігера да Роба і заснаваў па берагах яго місіі і гандлёвыя станцыі. Сярэдняе цячэнне ракі, ад Цімбукту да Сай, было даследавана [[Генрых Барт|Бартам]] у [[1854]] годзе. Плынь Нігера паміж утокай Бенуэ і Раб бой даследавана Ральфам у 1867 годзе, але яшчэ ў 1832 годзе Лэнг амаль дасягнуў вытокаў Нігера, галоўныя ключы якога, Тымі, адкрыты Мусцье і Цвейфелем у 1879 годзе. Дакладнае даследаванне плыні Нігера паміж Гамакі і Цімбукту, з нанясеннем яго на карту, зроблена французскім афіцэрам Карэнам у 1887 годзе.
 
У XIX стагоддзі ў верхняй частцы сярэдняга цячэння Нігера, каля Цімбукту, зацвердзіліся французы. Гандаль адсюль скіроўваўся на захад, да нізоўяў рэкі Сенегал. Тым часам у нізоўях Нігера ўжо даўно існавалі еўрапейскія гандлёвыя факторыі — у 80-х гадах XIX стагоддзя англічане купілі французскія факторыі<ref name="ЭСББЕ" />