Грузія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 48:
На схілах гор Грузіі сярэднія тэмпературы ліпеня паніжаюцца да 4–6 °С, у высакагор'ях сярэднія тэмпературы студзеня могуць дасягаць –10 –16 °С. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў вагаецца ад 1600–2800 мм на захадзе да 1000–1800 мм на ўсходзе Вялікага Каўказа і да 600–700 мм на Паўднёва-Грузінскім нагор'і. Надвор'е ў горах хутка змяняецца. Раптоўныя пахаладанні суправаджаюцца моцнымі снегападамі, ліўнямі, градам і фёнамі (моцнымі, цёплымі вятрамі, якія дзьмуць з гор у даліны).
 
===Унутраныя воды===
У Грузіі ёсць шматлікія рэкі, многія з іх выкарыстоўваюцца для вытворчасці электраэнергіі і як крыніцы арашэння. Яны жывяцца галоўным чынам за кошт талых снежных і ледніковых вод і атмасферных ападкаў. У предгорных раёнах, складзеных карбанатными пародамі, значную ролю ў сілкаванні рэк маюць падземныя воды. Рэкі Заходняй Грузіі мнагаводныя на працягу ўсяго года, а на ўсходзе ўзімку і ўлетку рачны сцёк скарачаецца.
 
Бoльшая частка рэк (Рыёні, Інгуры, Бзыб, Кеда і інш.) належыць вадазборнаму басейну Чорнага мора, меншая – Каспійскага мора (Кура з прытокамі Алазані, Іоры і інш.). Самая доўгая і многоводная рака Заходняй Грузіі – Рыёні (327 км) берэ пачатак на Вялікім Каўказе і ўпадае ў Чорнае мора блізу Поці. Рака Кура (па-грузінску Мтквары) пачынаецца ў гарах на поўначы Турцыі, перасякае паўднёвую і ўсходнюю Грузію і на тэрыторыі Азербайджана ўпадае ў Каспійскае мора.
 
Азёры ў Грузіі нешматлікія. Самыя буйныя з іх – Паравані (37,5 кв. км) і Табацкуры (14,2 кв. км) на Джавахетском нагор'і і Палеастомі (18,2 кв. км) на чарнаморскім узбярэжжы, у вусці р. Рыёні.
 
===Глебы===