Тога: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 55:
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Тога}}
У сярэдзіне [[15 стагоддзе|XV ст.]] на ўзбярэжжы Тога з’хявіліся партугальцы. Да сярэдзіне [[19 стагоддзе|XIX ст.]] тэрыторыя Тога — адзін з раёнаў найбольш інтэнсіўнага гандлю рабамі. ЕаНа момант еўрапейскай каланізацыі ў канцы [[19 стагоддзе|XIX ст.]] найбольш развітым з народаў Тога былі эве, якія стварылі на поўдні шэраг дзяржаўных утварэнняў. Існавалі і дзяржаўныя ўтварэнні катаколі — у цэнтры краіны і чакосі — на поўначы. У [[1884]] г. Германская імперыя навязала пратэктарат эве, а да [[1902]] г. распаўсюдзіла сваю ўладу на ўсю тэрыторыю Тога. У [[Першая сусветная вайна|1-ю сусветную вайну]] тэрыторыя Тога акупіравана брытанскімі і французскімі войскамі ([[1914]] г.). [[Версальскі мірны дагавор]] [[1919]] г. замацаваў заходняе Тога за Вялікабрытаніяй (у [[1957]] г. далучана да Рэспублікі Гана), усходняе Тога — за Францыяй у якасці падмандатных тэрыторый [[Ліга Нацый|Лігі Нацый]]. Пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] Французскае Тога — падапечная тэрыторыя [[ААН]] пад кіраваннем Францыі. З [[1956]] г. Французскае Тога — самакіравальная рэспубліка ў складзе Французскай супольнасці.
 
[[27 красавіка]] [[1960]] г. абвешчана незалежнасць Тагалезскай Рэспублікі. [[Партыя адзінства Тога]] (ПАТ) на чале з [[С.Алімпіо]], якая ўзначаліла ўрад Тога, спрабавала стварыць аднапартыйны рэжым, у [[1962]] г. забараніла ўсе апазіцыйныя партыі. У выніку ваеннага перавароту ў [[1963]] г. урад ПАТ скінуты, а Алімпіо забіты. Прэзідэнтам стаў [[Н.Груніцкі]], які спрабаваў ажыццявіць дэмакратычныя рэформы. Новы ваенны пераварот у [[1967]] г. прывёў да ўлады падпалкоўніка [[Г.Эядэму]] ([[1972]] г. — прэзідэнт Тога), які ўсталяваў жорсткі аўтарытарны рэжым; адзінай дазволенай партыяй было [[Аб’яднанне тагалезскага народа]]. Выступленні апазіцыі прымусілі Эядэму ў [[1991]] г. дазволіць шматпартыйнасць, што не перашкодзіла яго абранню прэзідэнтам у [[1993]] і [[1998]] г.