Лукаш Мікалаевіч Дзекуць-Малей: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=Лукаш (Лука) Мікалаевіч ДЗЕКУЦЬ-МАЛЕЙ}} (1 кастрычніка 1888, Слонімскі пав. Гродзенс...
(Няма розніцы)

Версія ад 21:50, 4 снежня 2008

Шаблон:Вызнч (1 кастрычніка 1888, Слонімскі пав. Гродзенскай губ. — 20 студзеня 1955, Гданьск, Польшча), пратэстанцкі прапаведнік, рэлігійны дзеяч, перакладчык, выдавец.

З 1910 вернік баптысцкай царквы, звязаны з пратэстанцкім рухам. Вучыўся на Першых беларускіх настаўніцкіх курсах у Вільні. Калі жыў у Санкт-Пецярбургу, два гады наведваў біблейскія курсы. У 1918 браў удзел у Беларускім сялянскім з'ездзе ў Гродне, на якім абраны ў Гродзенскую павятовую раду. Арыштаваны польскімі ўладамі 13.2.1919 за выступленні ад імя Літоўскай дзяржавы. З 1920 адзін з лідэраў Беларускага нацыянальнага камітэта і старшыня Беларускай школьнай рады ў Гродне. З пачатку 1920-х займаўся рэлігійнай дзейнасцю; прапаведнік у Брэсце. У 1920—1924 пераклаў на беларускую мову з польскай і рускай 17 рэлігійных брашур. Сумесна з А. Луцкевічам выдаў па-беларуску «Новы Запавет і Псальмы» (Хельсінкі, 1931). Займаўся дабрачыннай дзейнасцю. Арыштаваны 19.6.1941 савецкімі органамі бяспекі. Падчас нямецкай акупацыі прасвітар беларускіх баптыстаў. У 1942 выдаў у Мінску малітоўнік па-беларуску. У канцы вайны пакінуў Беларусь. З 2-й паловы 1940-х жыў у Гданьску.

Шаблон:Літ

Крыніцы

  • [РЛ1-3 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.