Лукаш Мікалаевіч Дзекуць-Малей: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=Лукаш (Лука) Мікалаевіч ДЗЕКУЦЬ-МАЛЕЙ}} (1 кастрычніка 1888, Слонімскі пав. Гродзенс...
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Лукаш (Лука) Мікалаевіч ДЗЕКУЦЬ-МАЛЕЙ}} ([[1 кастрычніка]] [[1888]], Слонімскі пав. Гродзенскай губ. — [[20 студзеня]] [[1955]], [[Гданьск]], [[Польшча]]), пратэстанцкі прапаведнік, рэлігійны дзеяч, перакладчык, выдавец.
 
З 1910 вернік баптысцкай царквы, звязаны з пратэстанцкім рухам. Вучыўся на Першых беларускіх настаўніцкіх курсах у Вільні. Калі жыў у Санкт-Пецярбургу, два гады наведваў біблейскія курсы. У 1918 браў удзел у Беларускім сялянскім з'ездзе ў Гродне, на якім абраны ў Гродзенскую павятовую раду, заснаваў беларускую школу ў Крынках. Арыштаваны польскімі ўладамі 13.2.1919 за выступленні ад імя Літоўскай дзяржавы. З 1920 адзін з лідэраў Беларускага нацыянальнага камітэта і старшыня Беларускай школьнай рады ў Гродне. З пачатку 1920-х займаўся рэлігійнай дзейнасцю; прапаведнік у Брэсце. У 1920—1924 пераклаў на беларускую мову з польскай і рускай 17 рэлігійных брашур. Сумесна з [[А. Луцкевіч]]ам выдаў па-беларуску «Новы Запавет і Псальмы» (Хельсінкі, 1931). Рэдагаваў «Беларускую балонку» ў баптысцкім часопісе «Маяк». Займаўся дабрачыннай дзейнасцю. Арыштаваны 19.6.1941 у Брэсце савецкімі органамі бяспекі. Падчас нямецкай акупацыі прасвітар беларускіх баптыстаў. У 1942 выдаў у Мінску малітоўнік па-беларуску. У чэрвені 1944 удзельнічаў у [[Другі Усебеларускі кангрэс|ІІ Усебеларускім кангрэсе]]. У канцы вайны пакінуў Беларусь., Зз 1945 у Германіі, з 1946 у Польшчы – на Беласточчыне, з 2-й паловы 1940-х жыў у Гданьску, дзе быў акруговым прэсвітэрам баптысцкай царквы.
 
{{літ|1=|Календарыюм // Czasopis № 10/2003|'''Літ. з даведн. Л.У.Маракова''': Picarda J. The haevenly fire: A study of the origins of the Byelorussian New Testament and Psalms // Божым шляхам. 1975, № 1—2;|Луцкевіч А. Дзённік // Полымя. 1991, № 4—5;|Гарбінскі БРД;|ЭГБ, т. 3.|Від=Б}}
 
== Крыніцы ==