Турцыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 61:
'''Турцыя''' ({{lang-tr|Türkiye}}), афіцыйна '''Турэцкая Рэспубліка''', а гутаркова: '''Турэччына''' — краіна, якая знаходзіцца на паўвостраве [[Малая Азія]] ў заходняй [[Азія|Азіі]] і, часткова, ва ўсходняй частцы [[Балканскі паўвостраў|Балканскага паўвострава]] ў паўднёва-ўсходняй [[Еўропа|Еўропе]]. Па дадзеных перапісу 2016 года насельніцтва Турцыі складае каля 80 млн. жыхароў. [[Горад Стамбул|Стамбул]] — самы буйны горад у краіне з насельніцтвам каля 14 млн. чалвек, [[Горад Анкара|Анкара]] — другі па велічыні горад і сталіца дзяржавы.
 
Турцыя мае стратэгічна важнае размяшчэнне паміж Еўропай і Азіяй. Краіна мае сухапутныя межы з [[Грузія]]й на паўночным усходзе, [[Арменія]]й, [[Азербайджан]]ам і [[Іран]]ам на ўсходзе, [[Ірак]]ам і [[Сірыя]]й на поўдні, [[Грэцыя]]й на захадзе і [[Балгарыя]]й на паўночным захадзе. Турцыя складаецца з сямі рэгіёнаў: [[Мармуроваморскі рэгіён|Мармуроваморскага]], [[Чарнаморскі рэгіён|Чарнаморскага]], [[Эгейскі рэгіён|Эгейскага]], [[Міжземнаморскі рэгіён|Міжземнаморскага]], [[Рэгіён Цэнтральная Анатолія|Цэнтральнай Анатоліі]], [[Рэгіён Усходняя Анатолія|Усходняй Анатоліі]] і [[Рэгіён Паўднёва-Усходняя Анатолія|Паўднёва-Усходняй Анатоліі]]. На поўначы краіна абмываецца [[Чорнае мора|Чорным морам]], на захадзе — [[Эгейскае мора|Эгейскім морам]], а на поўдні — [[Міжземнае мора|Міжземным морам]]. Сухапутная мяжа Турцыі мае даўжыню 2628 км, а берагавая лінія — 7168 км. [[Праліў Басфор]], [[Мармуровае мора]] і [[праліў Дарданэлы]], якія разам утвараюць [[Турэцкія пралівы]] аддзяляюць [[Фракія|Фракію]] ад [[Анатолія|Анатоліі]], а таксама еўрапейскую частку краіны ад азіяцкай.
 
Турцыя з'яўляецца адным з арыгінальных членаў [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый|Арганізацыі Аб'яднаных Нацый]], членам [[НАТА]] і адной з заснавальніц [[Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця|АЭСР]], [[Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе|АБСЕ]], [[Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва|АІС]] і [[Група дваццаці|Групы дваццаці]]. Стаўшы [[Дзяржавы-члены Савета Еўропы|адным з першых членаў]] [[Савет Еўропы|Савета Еўропы]] ў 1949 годзе, дзяржава [[Анкарскае пагадненне|стала асацыяваным членам]] [[Еўрапейская эканамічная супольнасць|ЕЭС]] у 1963 годзе і стала поўным членам ЕЭС у 1987 годзе, а таксама ўступіла ў [[Мытны Саюз Еўрапейскага Саюза|Мытны Саюз ЕС]] у 1995 годзе і пачала [[Уступленне Турцыі ў Еўрапейскі Саюз|перамовы аб уступленні]] у [[Еўрапейскі Саюз]] у 2005 годзе. Эканоміка Турцыі, якая расце, а таксама яе дыпламатычныя ініцыятывы прывялі да прызнання краіны ў якасці [[Рэгіянальная дзяржава|рэгіянальнай дзяржавы]].