Пінкавічы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 67:
 
== Гісторыя ==
Летапіс вёскі Пінкавічы пачынаецца з XV стагоддзя. Дакладная дата заснавання паселішча невядомая, але з упэўненасцю магчыма сцвярджаць, што Пінкавічы на некалькі дзесяцігоддзяў, а мо і стагоддзяў старэйшыя за вядомы год першай узгадкі.
* 1499 год - Пінкавічы ўзгадваюцца, як зямля манаскага [[Каталіцтва ў Беларусі|каталіцкага]] ордэна [[Францысканцы|францысканцаў]].
 
=== У Вялікім Княстве Літоўскім ===
* 1499 год - Пінкавічы ўзгадваюцца, як зямля манаскага [[Каталіцтва ў Беларусі|каталіцкага]] ордэна [[Францысканцы|францысканцаў]]. Зямля ўваходзіла ў [[Пінскае княства]], якое ў 1556 годзе [[Жыгімонт II Аўгуст]] пераўтварыў ў староства.
* XVI-XVIII стагоддзе - зямлёй уладарылі князі Курцэвічы, [[Род Сапегаў|Сапегі]], шляхціч Ельскі, [[Род Бжастоўскіх|граф Бжастоўскі]] і вядомы [[род Скірмунтаў]].
* 1648 год - у ходзе [[Паўстанне Хмяльніцкага|казацка-сялянскай вайны]] праз вёску з [[Пінск|Пінска]] адыходзіў казацкі атрад на чале з [[Антон Нябаба|Антонам Нябабай]].
Радок 73 ⟶ 76:
* 1762 год - згодна з перапісам арганізаваным [[Адам Бжастоўскі|Адамам Бжастоўскім]] у Пінкавічах налічвалася 117 дамоў у якіх пражывала каля 700 сялян. Налічвалася 17 коней і 131 валоў. Хаты сялян размяшчаліся ўздоўж ракі, побач з імі іх надзелы <ref name=autogenerated5>[http://www.racyja.com/hramadstva/paleskae-syalo-u-rechy-paspalitaj/ Палескае сяло ў Рэчы Паспалітай]</ref>.
* 1793 год - у выніку ІІ падзела [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] Пінкавічы апынуліся ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]].
 
=== У Расійскай імперыі ===
* ХІХ - пач.ХХ стагоддзя - Пінкавічы цэнтр воласці Пінскага павета ў складзе 20 вёсак з начельніцтвам 1470 чалавек.
* 1830 год - лічыцца афіцыйнай датай пабудовы Свята-Пакроўскай царквы.
* 1863 год - пабудавана школа (Пінкавіцкае народнае вучылішча)<ref name=autogenerated6>[http://pinkovichi.pinsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=1211 Гісторыя школы]</ref>. Падмурак захаваўся, а сама пабудова прыцярпела некалькі капетальных рамонтаў. Цяпер тут літаратурна-краязнаўцы [[музей]] імя Я.Коласа.
* 1870-80-я гады - пабудова царквы святога прарока [[Ілья, прарок|Іллі]]. У 1960-я гады святыня знішчана [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|савецкай атэістычнай]] уладай <ref name=autogenerated7>[http://www.racyja.com/kultura/zhykhary-pinkavich-khochuts-ushanavats-mes/ Жыхары Пінкавіч хочуць ушанаваць месца знішчанай царквы]</ref>.
* 1887-1888 гады - у Пінкавіцкім народным вучылішчы было тры аддзяленні: малодшае, сярэдняе і старэйшае. Ва ўсіх аддзяленнях налічвалася 30 хлопчыкаў і адна дзяўчынка, дачка святара. Выкладаў у тым навучальным годзе настаўнік Васіль Емяльянавіч Буры. На ўтрыманне вучылішча выдаткоўвалася: 175 рублёў з дзяржаўнага буджэта і 95 рублёў ад тутэйшых сялян.
* 1904-1906 гады - у Пінкавічах настаўнічае [[Якуб Колас]].
* 23 лістапада 1905 года - [[Якуб Колас]] па просьбе сялян с. Пінкавічы, ад іх імя, напісаў прашэнне ўладальніку м. Альбрэхтова Сігізмунду Скірмунту з патрабаваннем палепшыць стан пінкаўцоў. За гэты ўчынак у лютым 1906 года малады настаўнік высланы з сяла<ref name=autogenerated8>[http://budzma.by/news/yakub-kolas-na-pinskim-palyessi-tsikavyya-historyi.html Якуб Колас на Пінскім Палессі. Цікавыя гісторыі]</ref>.
 
=== Першая Сусветная і Грамадзянская вайна ===
* 1915-1918 гады - Пінкавічы занятыя нямецкімі войскамі, масавае бежанства.
Карэнная жыхарка Пінкавічаў Марыя Хіхлюк (1909-1999) узгадвала:
{{цытата|Бацька сабраў усё, што мог. Пасадзіў нас на абозы, і мы рушылі ў невядомасць. Было вельмі страшна. Людзей проста цемра, стараліся трымацца аднавяскоўцаў. Праблемы былі не столькі з харчаваннем, колькі з медыцынай. Ад інфекцый памерлі два браты. Дадому вярнуліся пасля першай рэвалюцыі. Пабачанае яшчэ больш узрушыла. Пустата, у дварах гаспадарыў высакарослы бур'ян, вярнуліся на мёртвыя, але родныя землі і пачалі ўсё зноўку.}}
* 1917-1920 гады - сяло ў складзе [[Пінск|Пінскага павета]] [[Дрыгавіцкая зямля|Дрыгавіцкай зямлі]], а затым [[Палессе|Палескай акругі]] [[Украінская Народная Рэспубліка|Украінскай Народнай Рэспублікі]].
 
=== За польскім часам ===
* 1921-1939 гады - Пінкавічы ў складзе міжваеннай [[Гісторыя Польшчы|Польшчы]]. Цэнтр гміны Пінскага павета. У вёсцы знаходзілася управа лясной гаспадаркі і школа.
* 1926 год - Пінкавічы ў выніку экспедыцыі па [[Беларусь|беларускім]] [[Палессе|Палессі]] наведаў [[Язэп Драздовіч]]. Мастак замаляваў пінкавіцкія святыні.
* 1928 год і 1938 год - тэрыторыя Пінкавіцкай гміны пашырылася за кошт ліквідацыі Ставоцкай гміны.
* Кастрычнік 1934 года - Пінкавічы наведала знаная амерыканская вандроўніца [[Луіза Арнер Бойд]].
 
=== У савецкай Беларусі ===
* 1939-1941 гады - у складзе [[Пінскі раён|Пінскага раёна]] [[Пінская вобласць|Пінскай вобласці]] БССР.
* 1941-1944 гады - нацысцкая акупацыя. Вёска знаходзілася ў складзе [[Рэйхскамісарыят Украіна|Рэйхскамісарыята Украіна]].
Радок 93 ⟶ 107:
* 1989 год - створаны Пінкавіцкі сельсавет з цэнтрам у Пінкавічах.
* Лістапад 1990 года - адкрыццё літаратурна-краязнаўчага музея імя [[Якуб Колас|Я.Коласа]].
 
=== Незалежная Беларусь ===
* 1991 год - пасля станаўлення суверэннай [[Беларусь|Рэспублікі Беларусь]] Пінкавічы з'яўляюцца цэнтрам сельсавета ў Пінскім раёне [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]].
* 1 студзеня 1999 года - у Пінкавічах створаны Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі [[Пінскі раён|Пінскага раёна]].
* 2000 год - у вёсцы налічвалася 1186 двароў і 3376 жыхароў.
* 2008 год - праведзеныя маштабныя працы па добраўпарадкаванню Пінкавічаў: рамонт камунікацый і пешаходнай зоны.
* Лістапад 2012 года - завершаная рэканструкцыя музея і адбылося ўрачыстае святкаванне 130-годдзя [[Якуб Колас|Якуба Коласа]]<ref name=autogenerated10>[http://www.pinsknews.by/?p=16509&cpage=1 Піншчына адсвяткавала 130-годдзе Якуба Коласа]</ref>.
* Кастрычнік 2014 года - ўсталяваны шматметровы металічны праваслаўны крыж на гранітным пастаменце<ref name=autogenerated9>[http://www.pinsknews.by/?p=21774 В Пинковичах установили православный символ – многометровый металлический крест]</ref>.
* Снежань 2015 года - на базе літаратурна-краязнаўчага музея імя Я.Коласа адбылася прэзентацыя дакументальнай стужкі і фотаальбома [[Луіза Арнер Бойд|«Палессе Луізы Бойд»]].
 
== Славутасці ==