Розніца паміж версіямі "Днепра-дзвінская культура"

няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: 'Днепра-дзвінская культура — археалагічная культура ўсходніх балцкіх плямёнаў, я...')
 
'''Днепра-дзвінская культура''' — археалагічная культура ўсходніх [[балты|балцкіх плямёнаў]], якія ў 8 ст. да н. э.— 4-5 ст. н. э. жылі ў Верхнім Падняпроўі, Сярэднім Падзвінні і ў вярхоўях ракі Вялікая.
 
 
== Днепра-дзвінская культура на тэрыторыі Беларусі ==
У межах [[Беларусь |Беларусі]] ўключала ў сябе тэрыторыю амаль усёй [[Віцебская вобласць |Віцебскай]] і паўночную частку [[Магілёўская вобласць| Магілёўскай]] абласцей. Днепра-дзвінская культура [[Беларускае Падзвінне| Беларускага Падзвіння]] адрозніваецца ад аднакультурнай вобласці [[Верхняе Падняпроўе| Верхняга Падняпроўя]] (тэрыторыя [[Смаленская вобласць |Смаленскай вобласці]] [[ Расія |Расіі]]) шэрагам адметных рыс: перавага слоікападобных форм [[посуд]]у і арнаментаваных гаршкоў; працяглае выкарыстанне вырабаў з косці і каменю; наяўнасць вялікай колькасці прадметаў, звязаных з балцкім уплывам (касцяныя шпількі, жалезныя сякеры, сярпы, бранзалеты, шпількі, фібулы і іншыя), а таксама спецыфічных вырабаў, характэрных толькі для тэрыторыі паўночнай Беларусі (сярпы з прамавугольнай спінкай, шпількі з вялікай галоўкай, некаторыя ўпрыгожанні з косці і іншыя). Асаблівасць звязана і са значнай роляй жывёлагадоўлі ў гаспадарцы насельніцтва днепра-дзвінскай культуры, са спецыфічнымі рысамі ўзвядзення жылля (слупавая тэхніка будаўніцтва, канструкцыя агнішчаў), з адсутнасцю знешняга ўплыву з боку паўднёвых культур, таму днепра-дзвінская культура пріснавала на тэрыторыі паўночнай Беларусі як заходнедзвінскі варыянт у адносна чыстым выглядзе да 5 ст. н. э. Паходжанне культуры звязана з асаблівасцямі развіцця карэннага насельніцтва басейна [[Заходняя Дзвіна| Заходняй Дзвіны]] ў [[бронзавы век| бронзавым веку]].
 
Старажытнасці днепра-дзвінскай культуры на тэрыторыі Беларусі вывучалі А. М. Ляўданскі, С. А. Дубінскі, А. Дз. Каваленя, Л. В. Аляксееў, К. П. Шут, В. І. Шадыра і іншыя. У навуковы зварот паняцце днепра-дзвінская культура як адзінага этнакультурнага масіву ўвёў А. Р. Мітрафанаў.
 
== Паселішчы ==
Асноўным тыпам паселішчаў былі ўмацаваныя пасёлкі-гарадзішчы, якія размяшчаліся на ледавіковых астанцах-узгорках (узгоркавыя) і на мысах надпоймавай тэрасы (мысавыя). На тэрыторыі Беларусі вядома каля 200 гарадзішчаў. Гарадзішчы мелі наступныя формы:
* авальная,
* круглая,
* трохвугольная,
* прамавугольная.
Іх форма залежала ад канфігурацыі ўчастка і характару абарончых збудаванняў. Плошча пляцовак, дзе размяшчаліся жылыя і гаспадарчыя пабудовы, складала ад 500 да 2500 м2. Асноўнымі жылымі пабудовамі былі наземныя збудаванні слупавой канструкцыі, якія размяшчаліся пераважна па краі пляцоўкі.
 
== Перыядызацыя ==
У залежнасці ад асаблівасцей і змен, што назіраліся ў характары [[гарадзішча| гарадзішчаў]], матэрыяльнай культуры сацыяльна-эканамічным жыцці насельніцтва, час існавання днепра-дзвінскай культуры на тэрыторыі Беларусі падзяляецца на 3 храналагічныя перыяды.
 
=== Ранні перыяд ===
У ранні перыяд (8—5 ст. да н. э.) насельніцтва будавала гарадзішчы на ўзвышаных месцах каля вады на тэрыторыях з узгоркава-азёрным [[ландшафт]]ам, іх пляцоўкі не ўмацоўваліся, падсыпаліся толькі краі і рабіліся драўляныя агароджы.
 
Сярод знаходак пераважаюць вырабы з каменю (каменныя клінападобныя і свідраваныя [[сякера |сякеры]], [[зерняцёрка| зерняцёркі]], [[таўкач]]ы, тачыльныя брускі і іншыя), касцяныя і рагавыя прылады палявання, дэталі адзення і ўпрыгожанні, нешматлікія бронзавыя ўпрыгожанні. [[Кераміка]] — гладкасценны посуд у асноўным слоікападобных форм з грубай шышкаватай паверхняй, арнаментаваны скразнымі адтулінамі, і слабапрафіляваны з ямкавыміўцісканнямі ў верхняй частцы. У гліне пасудзін вялікія дамешкі жарствы. У гаспадарцы пераважалі [[жывёлагадоўля]], [[паляванне]] і [[рыбалоўства]].
 
=== Сярэдні перыяд ===
У сярэдні перыяд (4—1 ст. да н. э.) павялічваюцца памеры гарадзішчаў, ускладняюцца абарончыя збудаванні. Па краі пляцовак насыпаліся земляныя валы, узмоцненыя равамі. Падоўжаныя наземныя жытлы слупавой канструкцыі, падзеленыя на асобныя памяшканні з каменнымі агнішчамі ўсярэдзіне, размяшчаліся па перыметры пляцовак.
 
Побач з каменнымі і касцянымі прыладамі працы распаўсюджваюцца жалезныя вырабы. Па-ранейшамі вырабляўся ляпны гладкасценны слоікападобны слабапрафіляваны посуд з арнаментам пераважна ў выглядзе груп падкрэсленых косых ліній, ямкавых уцісканняў і іншыя. Асноўным заняткам насельніцтва стала жывёлагадоўля, развіваліся разнастайныя рамёствы.
 
=== Позні перыяд ===
Позні перыяд (1—5 ст. н. э.) характарызуецца складанай і дасканалай сістэмай кальцавых валоў з драўлянымі сценамі і равоў вакол схілаў ніжэй пляцоўкі гарадзішчаў у 2, 3 і больш ліній. Плошча пляцовак павялічылася ад 2000 да 7000 м2, яны ператварыліся ў пасёлкі-крэпасці. Жытлы на познім этапе - невялікія падземныя чатырохвугольныя пабудовы слупавой канструкцыі з каменнымі агнішчамі ўсярэдзіне.
 
 
Вядучымі галінамі гаспадаркі сталі ляднае [[земляробства]] і жывёлагадоўля, а таксама разнастайныя рамёствы і заняткі, звязаныя з апрацоўкай каменю, косці, жалеза і бронзы, з вырабам рэчаў з гліны, прадзеннем, ткацтвам, пляценнем.
 
 
 
==Літаратура==
344

праўкі