Розніца паміж версіямі "Ізяслаў (Бруцкі)"

24 байты дададзена ,  3 гады таму
няма тлумачэння праўкі
др
'''Ізяслаў''', свецк. '''Іван Бруцкі''' ({{ДН|22|1|1926}}, в. [[Белавуша]], цяпер [[Столінскі раён]] — {{ДС|27|11|2007}}, [[ЗША]]) — [[мітрапаліт]] [[БАПЦ]].
 
== Біяграфічныя звесткі ==
У [[1962]] перасяліўся ў [[ЗША]]. Жыў і працаваў у г. [[Дэтройт]] і [[Лос-Анджэлес]]. Браў удзел у дзейнасці аддзела [[БАЗА|Беларуска-амерыканскага Задзіночання]] і Камітэта паняволеных народаў. Напрыканцы 1969 пераехаў у [[Кліўленд]].
 
З 1970-х гадоў — дзеяч беларускага царкоўна-рэлігійнага руху ў эміграцыі. Сябра рады [[БАПЦ]]. У 1972 удзельнічаў у працы сабора БАПЦ у Хайленд-Парку. Вучыўся ва Украінскай праваслаўнай семінарыі ў г. [[Баўнд-Брук]]. Адначасова выконваў святарскія абавязкі ў парафіі БАПЦ у Хайленд-Парку.
 
У [[1979]] годзе двойчы прыняў сан дыякана: спачатку яго пасвяціў [[Андрэй (Крыт)]], а затым [[Мікалай (Мацукевіч)]]. У [[1979]] быў высвечаны [[архіепіскап]]ам Мікалаем на святара. [[22 студзеня]] [[1981]] хіратанізаваны ў [[епіскап]]ы [[мітрапаліт]]ам Украінскай праваслаўнай царквы Мсціславам і архіепіскапам Арэстам; прыняў манаскае імя Ізяслаў. На III Саборы [[БАПЦ]] у [[Горад Манчэстэр|Манчэстэры]] ў [[май|траўні]] [[1984]] узведзены ў сан мітрапаліта [[БАПЦ]]. Жыў у [[Бруклін]]е (ЗША)<ref name="Беларуская Аўтакефалія на ростанях">http://nn.by/2002/24/12.htm</ref>. У канцы жыцця з'явілася інфармацыя аб ізаляцыі Ізяслава ў доме састарэлых сакратаром кансысторыі БАПЦ Данілюком, які, нібыта, і кіраваў царквой ад імя Ізяслава, падрабляючы его подпісы на дакументах. Дакладнай інфармацыі аб стане здароўя Ізяслава не было. Было аб'яўлена, што ён памёр [[27 лістапада]] [[2007]] года ад [[хвароба Паркінсона|хваробы Паркінсона]].
 
Супрацоўнічаў з беларускім эмігранцкім перыядычным друкам («[[Беларускі Голас]]», «Царкоўны пасланец»).
 
{{зноскі}}