Свята-Ільінская царква (Міхайлоўшчына): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Свята-Ільінская царква''' - праваслаўны храм у в. Міхайлоўшчына Ашмянскага раёна ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:36, 20 жніўня 2016

Свята-Ільінская царква - праваслаўны храм у в. Міхайлоўшчына Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя

Пабудавана ў 1876 г. з цэглы на месцы драўлянага храма.

Архітэктура

Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавая кампазіцыя складаецца з 2-яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцы, кароткай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы, апсіды. Шатровыя пакрыцці званіцы і малітоўнай залы завершаны макаўкамі. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, крапаваны аркатурнымі фрызамі, вуглавымі лапаткамі.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4