Свята-Аляксандра-Неўскі сабор (Мсціслаў): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 52:
[[Файл:Мсціслаў. Царква Св. Аляксандра Неўскага 4.JPG|250px|міні|злева|Інтэр'ер царквы]]
Крыжова-купальны храм мае тры закругленыя рознавялікія [[апсіда|апсіды]], якія асвятляюцца высокімі паўцыркульнымі вокнамі. Над [[сяродкрыжжа]]м узвышаецца шлемападобны купал на васьмігранным светлавым [[барабан, архітэктура|барабане]]. Такі ж па форме, але меншых памераў купал на высокай двух'яруснай [[званіца|званіцы]], размешчаны над [[бабінец|бабінцам]] храму. Тарцы [[трансепт]]у завершаныя трохвугольнымі [[шчыт, архітэктура|шчытамі]]. У храме тры ўваходныя [[партал, архітэктура|парталы]]: цэнтральны і бакавыя. Парталы і аконныя праёмы абрамленыя дэкаратыўным валікам. Пад [[карніз]]ам па перыметры будынку праходзіць аркатурны пояс. Для перакрыцця ўнутранай прасторы выкарыстаныя розныя тыпы скляпенняў: у [[бабінец|бабінцы]] крыжовае, у дадатковым аб'ёме і бакавых [[алтар]]ах — цыліндрычныя з распалубкамі, у [[апсіда]]х — [[конха|конхі]], у цэнтры — сферычны купал на ветразях.
== Інтэр'ер ==
 
У інтэр'еры пануе падкупальная прастора барабана абапёртага цераз ветразі і падпружныя аркі на сцены. Перакрыцце трапезнай і прыдзелаў — цыліндрычнае, апсід — конхавае. Меўся шанаваны абраз «Маці Божая Іверская», набыты ў 1895 г. ў Маскве ў гонар каранаванне Мікалая ІІ.
== Брама ==