Жабінка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 10:
|шырыня сцяга =
|выява = Жабінка. Вакзал.jpg
|подпіс = [[Станцыя ЖдановічыЖабінка|Чыгуначная станцыя]]
|lat_dir = |lat_deg = 52|lat_min = 12|lat_sec = 02
|lon_dir = |lon_deg = 24|lon_min = 01|lon_sec = 24
Радок 67:
|OpenStreetMap = 242978890
}}
'''Жа́бінка''' ([[Інструкцыя па транслітарацыі (2007)|афіц. транс.]]: ''Žabinka'') — горад у [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]], адміністрацыйны цэнтр [[Жабінкаўскі раён|Жабінкаўскага раёна]], пры ўпадзенні [[рака Жабінка|р. Жабінка]]<ref>Рака Жабінка ўпершыню ў пісьмовых крыніцах згадваецца ў 18 ст.</ref> ў [[рака Мухавец|р. Мухавец]]. У 30 км да паўночнага ўсходу ад [[Брэст]]а. [[Станцыя ЖдановічыЖабінка|Чыгуначны вузел]] (напрамкі на [[Горад Брэст|Брэст]], [[Горад Бяроза|Бярозу]] і [[Горад Кобрын|Кобрын]]). Аўтадарогі на Брэст, Кобрын, [[Камянец]]. Насельніцтва 13&nbsp;357 чал. (2016)<ref name="2016-Estimate"/>. Назву горад узяў ад ракі Жабінкі. Мясцовыя жыхары выкарыстоўваюць таксама жартоўную назву '''Квакенбург'''.
 
{{Змест злева}}
Радок 74:
На працягу 16—20 ст. на тэрыторыі сучаснага горада існавалі паселішчы Абрамавічы, Галінова, Купіна, Малая Жабінка, Мышчыцы Пакроўскія. Жабінка заснаваная ў кан. 18 ст. і з'яўлялася мызай (хутарам) фальварка Плошча. У 1816 г. належала Галецкім, складалася з 3 двароў, дзе жылі 10 сялян. У 1830-я — 1939 Жабінкай валодалі Трэмбіцкія.
 
З 1871 Жабінка — [[Станцыя ЖдановічыЖабінка|станцыя]] Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. Першыя жыхары — сяляне навакольных вёсак. Пасля будаўніцтва Жабінка-Пінскай веткі Палескіх чыгунак Жабінка чыгуначны вузел. У 1892 — 30 двароў, 282 жыхары, 6 крамаў, гасцініца, пошта, 3 карчмы, 2 саматужныя майстэрні, царква ў суседніх Мышчыцах (з 1885). У 1902 уключана ў межы яўрэйскай аседласці, паколькі звыш 40 % жыхароў Жабінкі паводле веравызнання з'яўляліся іудзеямі. У 1897 — 45 дамоў, насельніцтва ўзрасло да 332 чалавек. У 1901 пабудаваны нафтавы склад для продажу газы, у 1902 — паравы млын, а ў хуткасці — сукнавальня і лесапільня. У 1888—1905 была пракладзена шаша Федзькавічы—Жабінка—Камянец. З 1907 пачало дзейнічаць Жабінкаўскае пазыкова-ашчаднае таварыства, якое ўтварылі 47 найбольш заможных жыхароў Жабінкаўшчыны. Кожнае 15 чысло месяца (згодна дазволу гродзенскага губернатара ад 9.10.1908 г.) у пасёлку адбываліся кірмашы. Існавала народнае вучылішча.
 
У часы 1-й сусветнай вайны Жабінка была акупавана нямецкімі войскамі (1915—1918), паселішча згарэла, многія жыхары перасяліліся ў іншыя месцы. З 1919 ў складзе Польшчы ў Брэсцкай акрузе. Паводле Рыжскага мірнага дагавору Жабінка адышла да Польшчы, з 4.2.1921 далучана да Збірожскай гміны Кобрынскага павета Палескага ваяводства. 23.3.1928 утварылася асобная Жабінкаўская гміна. Быў адкрыты касцёл. У 1933 пад кіраўніцтвам групы [[КПЗБ]] адбылася забастоўка рабочых лесапільнага завода. Жабінка стала мястэчкам, у якім жылі 368 чалавек (у сучасных межах горада, гэтая лічба склала 801 чал.), існавала 7-гадовая школа, пошта 5-й катэгорыі (1935).