Камуністычная партыя Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 16:
Пачалася падрыхтоўка да І Усебеларускага з 'езда Саветаў, які павінен быў надаць законнасць партыйным рашэнням. На мітынгах і сходах прымаліся рэзалюцыі аб даверы партыі бальшавікоў і падтрымцы савецкай улады. У студзені [[1919]] г. Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі і ЦБ КП(б)Б пераехалі са Смаленска ў Мінск. [[16 студзеня]] [[1919]] г. ЦК РКП(б) прыняў рашэнне, паводле якога ў складзе РСФСР заставаліся Віцебская і Магілёўская губ. Спробы членаў ЦБ КП(б)Б апеляваць да ЦК РКП(б) і зварот да У. Леніна аб захаванні Беларусі ў яе этнічных межах станоўчых вынікаў не далі. Гэта рашэнне ЦК РКП(б) зацвердзіў I Усебеларускі з'езд Саветаў (2-3.2.1919, Мінск; 230 дэлегатаў, з іх 213 бальшавікоў і 17 іх прыхільнікаў). На з'ездзе была прынята [[Канстытуцыя Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь]], выбраны Цэнтральны Выканаўчы Камітэт БССР (ЦВК БССР).
 
Па прапанове старшыні ВЦВК і сакратара ЦК РКП(б) Я. Свярдлова з'езд прыняў рашэнне аб аб'яднанні Літвы і Беларусі ў адзіную рэспубліку. [[28 лютага]] [[1919]] у Вільні на першым пасяджэнні ЦБ КП(б)Б і ЦК Кампартыі Літвы была вызначана яе назва — «Сацыялістычная савецкая рэспубліка Літвы і Беларусі» ([[Літбел]]), назва і склад урада, сцяг, герб. На аб'яднаным пасяджэнні ЦВК Літвы і Беларусі ([[27 лютага]] [[1919]] г.) створаны ўрад Літбела на чале з [[В.Вінцас МіцкевічаМіцкявічус-Капсукас|В. Міцкевічам-Капсукасам]]. [[4 сакавіка|4]]—[[6 сакавіка]] [[1919]] у Вільні адбыўся [[ІІ з'езд КП(б)Б|Аб'аднаўчы з'езд Кампартый Літвы і Беларусі]] (ІІ з'езд КП(б)Б). Старшынёй прэзідыума ЦК Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі ([[КП(б)ЛіБ]]) з'езд выбраў Міцкевіча-Капсукаса, сакратаром — Кнорына. Сярод 15 членаў Цэнтральнага Камітэта КП(б)ЛіБ не было ніводнага беларуса. Беларускіх камуністаў прадстаўлялі былыя кіраўнікі Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б). Кіраўніцтва партыйнымі арганізацыямі на Беларусі фактычна ажыццяўляў Мінскі губернскі камітэт КП(б)ЛіБ.
 
Шмат увагі адцавалася пытанням ваеннага будаўніцтва. Неаднаразова праводзіліся партыйныя мабілізацыі на франты грамадзянскай вайны. Члены КП(б)Б, потым КП(б)ЛіБ разам з беларускімі эсэрамі, прадстаўнікамі іншых партый удзельнічалі ў барацьбе супраць польскай акупацыі. 1.1.1920 ініцыятыўная група арганізацыі «[[Маладая Беларусь, 1918|Маладая Беларусь]]» ([[У. Ігнатоўскі]], А. Сташэўскі, У. Каранеўскі, М. Кудзелька ([[М. Чарот]]) і інш.) стварылі арганізацыйны цэнтр [[Беларуская камуністычная арганізацыя|Беларускай камуністычнай арганізацыі]] (БКА), якая заявіла аб прызнанні праграмы і тактыкі РКП(б). Хоць БКА актыўна ўключылася ў антыпольскую барацьбу, кіраўніцтва ЦК КП(б)ЛіБ адносілася да яе насцярожана. У жніўні 1920 БКА увайшла ў склад КП(б)ЛіБ.