Беларускі рубель: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Радок 1 061:
* На банкноце наміналам у 100 000 рублёў 2000 года на рэверсе намалявана рэпрадукцыя карціны [[Напалеон Орда|Напалеона Орды]] «Нясвіжскі замак». Спачатку замак на банкноце малявалі з праваслаўнымі крыжамі на даху замка, хоць на арыгінале карціны Напалеона Орды былі намаляваны радавыя арлы. Пасля таго як баністы паказалі на недакладнасць, Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выправіў памылку.
* На купюры ў 50 рублёў 1992 года намаляваны мядзведзь барыбал, які ў Беларусі ніколі не вадзіўся.
* У 2016-м годзе на буйным амерыканскім аўкцыёне, які праводзіцца Stack's Bowers Galleries быў выстаўлены ўнікальны лот, які з'яўляецца своеасаблівай гістарычнай рэліквіяй для Беларусі. Са стартам $6000 быў выстаўлены поўны набор банкнот-узораў беларускіх банкнот з партрэтам Янкі Купалы і Францыска Скарыны, гербам Пагоня і Бел-чырвона-белым сцягам. Гэтыя банкноты былі надрукаваныя ў 1994 годзе ў Германіі кампаніяй Giesecke & Devrient, але з-за змены дзяржаўнай сімволікі ў 1995-м годзе тыраж гэтых банкнот быў знішчаны. <ref>http://m.nn.by/articles/176069/</ref>
 
== Рэжым валютнага курса ==