Розніца паміж версіямі "Інстытут беларускай культуры"

няма тлумачэння праўкі
др (робат Мяняем: pl:Instytut Kultury Białoruskiej)
'''{{вызн|1=ІНСТЫТУТ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ'''}}, скароч. '''Інбелкульт''' або '''ІБК''', вышэйшая шматгаліновая навукова-даследчая ўстанова, першая ў гісторыі [[Беларусь|Беларусі]]. Інстытут быў заснаваны [[30 студзеня|30 студзеня]] [[1922|1922]] у [[Мінск|Мінск]]у на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР, і існаваў да [[1928]], калі быў ператвораны ў [[Беларуская акадэмія навук|Беларускую акадэмію навук]].
 
У распрацоўцы першага статута ІБК ўдзельнічалі [[У. І. Пічэта]], [[Я. Ф. Карскі]], [[З. Х. Жылуновіч]] (Цішка Гартны), [[Я. Л. Дыла]]. Старшыні: [[Сцяпан Некрашэвіч|С. М. Некрашэвіч]] (1922 – 1924), [[У. М. Ігнатоўскі]] (1924 – 1926, з 1927 прэзідэнт).
У ліпені 1924 [[ЦВК БССР|ЦВК]] і [[СНК БССР]] завердзілі “Палажэнне аб Інстытуце беларускай культуры”, паводле якога ІБК прызнаваўся вышэйшай дзяржаўнай навуковай установай Беларусі. У 1925 у склад ІБК увайшла камісія па вувычэнні прыродных прадукцыйных сіл Беларусі (створана ў 1923 Дзяржпланам БССР), арганізаваны яўрэйскі і польскі аддзелы. У 1926 ІБК вылучаны са складу Наркамасветы БССР і ператвораны ў самастойную навуковую ўстанову пры СНК БССР. На 1 ліпеня 1926 у інстытуце працавала 77 правадзейных членаў, 69 членаў-супрацоўнікаў і 60 членаў-карэспандэнтаў. У яго дзейнасці ўдзельнічалі каля 200 супрацоўнікаў ВНУ.
 
У чэрвені 1927 зацверджаны новы статут ІБК. Структура інстытута была набліжана да акадэмічнай. Уключала 2 аддзелы: гуманітарных навук (кіраўнік Некрашэвіч), прыроды і гаспадаркі (кіраўнік [[А. А. Смоліч]]). Створана аспірантура. У лістападзе 1927 СНК БССР зацвердзіў склад прэзідыума ІБК: [[У. М. Ігнатоўскі]] (прэзідэнт), [[М. І. Бялуга]] (віцэ-прэзідэнт), [[В. Ю. Ластоўскі]] (сакратар), С. М. Некрашэвіч, [[С. Л. Гельтман]] (загадчык польскага сектара), [[В. М. Аршанскі]] (загадчык яўрэйскага сектара) і 14 правадзейных членаў ІБК: Ігнатоўскі (кафедра гісторыі Беларусі), Ластоўскі (кафедра этнаграфіі), Пічэта (кафедра гісторыі права і гаспадаркі Беларусі), А.М. Ясінскі (кафедра ўсеагульнай гісторыі), С.Ю. Матулайціс (кафедра гісторыі Літвы), Некрашэвіч (кафедра жывой беларускай мовы), [[Я. Ю. Лёсік]] (кафедра беларускай навуковай мовы), І.І. Замоцін (кафедра беларускай літаратуры), Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны (Жылуновіч, кафедра мастацкай літаратуры), [[М. Ф. БліадухаБліадухо]] (кафедра геалогіі), Смоліч (кафедра геаграфіі), Я.М. Афанасьеў (кафедра глебазнаўства). Працавалі кафедры: гісторыі беларускай мовы (з камісіяй па складанні гістарычнага слоўніка беларускай мовы), жывой беларускай мовы (з камісіямі па складанні слоўніка жывой беларускай мовы), дыялекталагічная (па вывучэнні беларускіх дыялектаў, у складзе кафедры Інстытута навуковай мовы), агульнай гісторыі, гісторыі Беларусі ( з камісіямі па вывучэнні грамадскага руху на Беларусі, гісторыі гарадоў і краін Беларусі, гісторыі асветы на Беларусі), гісторыі беларускага права (з археаграфічнай камісіяй), гісторыі народнай гаспадаркі Беларусі, археалогіі Беларусі, этнаграфіі Беларусі (з фальклорнай камісіяй), гісторыі Літвы, глебазнаўства, батанікі (з батанічнай камісіяй і Батанічным садам каля Віцебска), заалогіі (з заалагічным музеем), геаграфіі (з камісіямі геаграфіі і картаграфіі, па складанні геаграфічнага слоўніка Беларусі), хіміі (з Цэнтральнай хімічнай лабараторыяй), антрапалогіі (з лабараторыяй вышэйшай нервнай дзейнасці і антрапалагічным кабінетам), біялогіі (з лабараторыяй эксперыментальнай біялогіі), Інстытут беларускага мастацтва (з камісіямі па вывучэнні гісторыі беларускага мастацтва, беларускага тэатра, беларускай песні і музыкі, музеем беларускага мастацтва), геалагічны інстытут (з секцыяй рэгіянальнай геалогіі). Дзейнічалі камісіі: бібліяграфічная, вайскова-тэрміналагічная, па вывучэнні Заходняй Беларусі, па вывучэнні культуры латышоў, па вывучэнні прамысловасці, па вывучэнні хатніх рамёстваў, па вывучэнні кааперацыі. У сістэму ІБК уваходзілі таксама навуковыя таварыства па вывучэнні Беларусі (пры Беларускай сельска-гаспадарчай акадэміі), бібліятэка, друкарня.
 
Інстытут разгарнуў значную работу ў галіне геалогіі, глебазнаўства, геабатанікі, геаграфіі, геафізікі, хіміі, вывучэння прыродных рэсурсаў Беларусі. Прыродазнаўчая секцыя даследвала прыроду рэспублікі. Яе экспедыцыі адкрылі паклады фасфарытаў, керамічнай і вогнетрывалай гліны, бурага вугалю, кварцавага пяску, наблізіліся да адкрыцця нафты.