Розніца паміж версіямі "Іван Васілевіч Болдзін"

|у адстаўцы =
}}
'''Іван Васілевіч БОЛДЗІН''' ({{ДН|15|8|1892}}, в. Высоцкая Інсарскага р-на, [[Мардовія]], Расія  — {{ДС|28|5|1965}})  — савецкі ваенны дзеяч. Генерал-палкоўнік (1944).
 
Скончыў курсы «Выстрал» (1923), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1936). У арміі з 1914, у Чырвонай Арміі з 1919, удзельнік І сусветнай і грамадзянскай войнаў. Удзельнік пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939). 3 1940 намеснік камандуючага войскамі Заходняй асобай ваеннай акругі. У Вялікую Айчынную вайну камандуючы аператыўнай групай войск, удзельнік абарончых баёў на Гродзеншчыне, вывеў групу савецкіх байцоў з акружэння. З лістапада 1941 камандаваў 50-й арміяй, якая ўдзельнічала ў баях пад Масквой, на Курскай дузе, Беларускай наступальнай аперацыі. Ваяваў на тэрыторыі Польшчы, Усходняй Прусіі. З красавіка 1945 намеснік камандуючага 3-м Украінскім фронтам. Пасля вайны на камандных пасадах у Савецкай Арміі, у Групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР. Аўтар успамінаў «Старонкі жыцця» (1961).
[[Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі вызвалення Магілёва]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1892 годзе]]
[[Катэгорыя:нарадзіліся 3 жніўня]]
[[Катэгорыя:Памерлі 28 сакавіка]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1965 годзе]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя на Байкавых могілках]]
[[Катэгорыя:Мемуарысты]]
[[Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гродна]]
{{DEFAULTSORT:Болдзін Іван}}
[[Катэгорыя:Асобы]]