Злачынства і пакаранне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13:
| Вікікрыніцы-тэкст = :ru:Преступление и наказание (Достоевский)
}}
'''«Злачынства і пакаранне»''' ({{lang-ru|Преступление и наказание}}) — ссацыяльнасацыяльна-псіхалагічны і сацыяльна-філасофскі раман [[Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі|Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага]], над якім пісьменнік працаваў у [[1865]]—[[1866]] гадах. Упершыню апублікаваны ў [[1866]] годзе ў часопісе «[[Рускі веснік, часопіс|Рускі веснік]]» (№ 1, 2, 4, 6—8, 11, 12). Праз год пабачыла свет асобнае выданне, структура якога была нязначна зменена ў параўнанні з часопіснай рэдакцыяй; акрамя таго, аўтар унёс у кніжны варыянт шэраг скарачэнняў і стылістычных правак.
 
Задума «Злачынства і пакарання» спела ў Дастаеўскага на працягу многіх гадоў, аднак цэнтральная тэма, звязаная з ідэяй галоўнага героя пра «звычайных» і «незвычайных» людзей, пачала фарміравацца толькі ў 1863 годзе ў [[Італія|Італіі]]. Прыступіўшы да непасрэднай працы над творам, аўтар аб'яднаў чарнавікі незавершанага рамана «П'яненькія», у якім была вызначана сюжэтная лінія, якая апавядае пра сям'ю Мармяладавых, і накіды рамана-споведзі, задуманага як адкрыццё [[Катарга|катаржніка]]. Падчас працы план пашырыўся, і ў аснову сюжэту лягло злачынства студэнта [[Радзівон Раскольнікаў|Радзівона Раскольнікава]], які забіў дзеля выратавання блізкіх старую-працэнтшчыцу. Пры гэтым крымінальная гісторыя стала для аўтара не толькі тэмай, але і нагодай для разважанняў аб сацыяльных акалічнасцях, якія штурхаюць чалавека на злачынствы, а таксама магчымасцю паказаць, якія складаныя «хімічныя» працэсы адбываюцца ў душах людзей. Адным з вобразаў рамана стаў вялікі горад другой паловы XIX стагоддзя, жыццё ў якім поўнае канфліктаў і драм. У творы ўзноўлены вядомыя прыкметы часу, паказана [[пецярбург]]ская [[тапаграфія]].