Львоўскі пагром (1941): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
Неўзабаве пасля пачатку [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], 30 чэрвеня 1941 года ў Львоў уступілі нямецкія войскі. 1 ліпеня ў горадзе пачаўся маштабны пагром. Яўрэяў лавілі і арыштоўвалі, збівалі і прыніжалі. У прыватнасці, іх прымушалі чысціць вуліцы, так, аднаго яўрэя прымусілі прыбіраць конскі гной з вуліц сваім капелюшам. Жанчын білі палкамі і рознымі прадметамі, распраналі дагала і гналі па вуліцах, некаторых гвалтавалі. Білі таксама і цяжарных. У нападах на яўрэяў бралі ўдзел мясцовыя падлеткі і дзеці. Львоўскі яўрэй Маурыцый Алерханд запісаў у сваім дзённіку з дзень пагрому, што бачыў каля 20 украінцаў, якія білі яўрэяў палкамі і бізунамі, ён апазнаў іх па блакітна-жоўтых павязках і праклёнах на ўкраінскай мове<ref>[http://www.aif.ru/society/history/hroniki_lvovskoy_rezni_kak_ubivali_vo_slavu_ukrainy Хроники «Львовской резни». Как убивали во славу Украины]</ref>. Адзін з выжылых львоўскіх яўрэяў, асабліва запомніў чалавека, апранутага ў прыгожую вышыванку, які ў турме «Брыгідкі» біў яўрэяў кіем з жалезнай булавешкай — вочы, кавалкі скуры і мазгі ляцелі ва ўсе бакі, — калі кій зламаўся, ён узяў абпаленае палена, а немцы ўсё гэта фатаграфавалі<ref>[https://lenta.ru/articles/2016/07/01/lemberg/ Погром на троих. Эсэсовцы, бандеровцы, толпа — кто и зачем мучил евреев Львова 1 июля 1941 года]</ref>.
 
Другі пагром ў Львове 25—27 ліпеня 1941 года быў спланаванай акцыяй нямецкіх акупацыйных уладаў. На думку Г. Матыкі, вялікую ролю ў ім адыгрывала прапаганда АУН-Б, якая падсілкоўвалася антысеміцкімі настроямі<ref>Grzegorz Motyka: Ukraińska partyzantka 1942-1960. Warszawa: 2006, ISBN 83-88490-58-3, стар. 95-98</ref>. Арганізаваная акцыя нямецкіх акупацыйных уладаў, пазней названая{{крыніца?}}<!--кімназываная і калі названая, бо "у народзе" гэта дужа неакрэслена.-->некаторымі «львоўскімі [[Дні Пятлюры|днямі Пятлюры]]»<ref>гэта была гадавіна смерці Пятлюры (фактычна быў забіты [[25 мая]] [[1926]])</ref> — адбыліся збіццё, рабаванні і забойствы яўрэяў падрыхтаванай для гэтай мэты групай украінцаў<ref> Eliyahu Jones, Żydzi Lwowa w czasie okupacji 1939–1945, Łódź 1999, wyd. Oficyna Bibliofilów, ISBN 83-87522-20-1, стар. 52–53, Grzegorz Mazur, Jerzy Skwara, Jerzy Węgierski, ''Kronika 2350 dni wojny i okupacji Lwowa 1 IX 1939 - 5 II 1946'', Katowice 2007, Wyd. Unia Katowice, ISBN 978-83-86250-49-3, стар. 218-219., Grzegorz Motyka ''Ukraińska partyzantka 1942–1960'' стар. 98</ref>. <!--Пра спісы гэта пра падзеі ў гета ў 1942 годзе.--> Агулам падчас другога пагрому была забіта ад 1500 да 2000 чалавек<ref>Eliyahu Jones, Żydzi Lwowa w czasie okupacji 1939-1945, Łódź 1999, wyd. Oficyna Bibliofilów, ISBN 83-87522-20-1, стар. 52-53</ref>.
 
Ахвярамі Львоўскага пагрому сталі, па самых сціплых ацэнках, 4000 чалавек<ref>Grzegorz Mazur, Jerzy Skwara, Jerzy Węgierski: Kronika 2350 dni wojny i okupacji Lwowa, стар. 206</ref>. З 135—150 тысяч яўрэяў, якія пражывалі ў Львове да моманту акупацыі горада гітлераўцамі, да вызвалення яго [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміяй]] дажылі толькі 823 чалавекі<ref>[http://www.aif.ru/society/history/hroniki_lvovskoy_rezni_kak_ubivali_vo_slavu_ukrainy Хроники «Львовской резни». Как убивали во славу Украины]</ref>.