Розніца паміж версіямі "Васілевічы"

79 байтаў дададзена ,  3 гады таму
др
вікіфікацыя
др (вікіфікацыя)
}}
{{значэнні|Васілевічы}}
'''Васіле́вічы''' ([[Інструкцыя па транслітарацыі (2007)|афіц. транс.]]: ''Vasilievičy'') — горад раённага падпарадкавання ў [[Рэчыцкі раён|Рэчыцкім раёне]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]]. За 45 км ад [[Рэчыца|Рэчыцы]], 86 км ад [[Гомель|Гомеля]]. [[Станцыя Васілевічы|Чыгуначны вузел]] (лініі на Гомель, [[Калінкавічы]], [[Хойнікі]]), аўтадарогай злучаны з аўтамагістраллю Гомель—Калінкавічы. Насельніцтва — 3&nbsp;353 чалавек (2016)<ref name="2016-Estimate"/>. Планіроўка складаецца з кароткіх шыротных вуліц, звязаных 2 магістральнымі вуліцамі. Забудова цагляная і драўляная. На поўначы і ўсходзе — сетка меліярацыйных каналаў.
 
== Герб ==
Герб Васілевічаў зацверджаны Рашэннем Васілевіцкага райвыканкама № 82 ад 27 верасня 2001. Унесены ў Гербавы мартыкул Беларусі 28 снежня 2001 года (№ 77). Уяўляе з сабе іспанскі шчыт, дзе на блакітным полі выяўлены срэбнысярэбраны абрыс хваёвага дрэва. Абрыс дрэва сімвалізуе лясную і дрэваапрацоўчую прамысловасць, блакітнае поле — вадаёмы.
 
{{змест злева}}
[[Выява:Isaak Serbov 012.jpg|thumb|250px|left|Жыхары Васілевічаў на фатаграфіі [[Ісаак Абрамавіч Сербаў|І. Сербава]]]]
 
Тэрыторыя горада была заселена ўжо ў [[бронзавы век|бронзавым веку]]. Паводле падання, калодзежы, называныя «зоўжынымі» ці «іоўжынымі» былі выкапаны на загад кіеўскай княгіні [[Вольга, княгіня Кіеўская|Вольгі]], падчас паходу супраць [[Драўляне|драўлян]]. У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў [[15 стагоддзе|15 ст.]] як вёска ў [[Менскае ваяводства|Менскім ваяводстве]] [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]], шляхецкая ўласнасць. Як сведчыць [[Літоўская метрыка]], у 1466 годзе вёскай валодала памешчыца ІванавайІванава. Паводле рэвізіі Рэчыцкай воласці за 1560 год у вёсцы было 17 дымоў і 7 службаў. Праходзіў тракт [[Горад Рэчыца|Рэчыца]]-[[Горад Мазыр|Мазыр]]. Пэўны час вёскай валодалі Патоцкія, потым Масальскія.
 
Пасля [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|2-га падзелу Рэчы Паспалітай]] (1793) у складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. У 1795 годзе, вёска ў Рэчыцкім павеце, уладанне графа Юдзіцкага. Дзейнічала Свята-Мікалаеўская царква (у ёй захоўваліся спавядальныя ведамасці з 1800 года і метрычныя кнігі з 1822 года). У 1825 годзе замест старога пабудаваны новы драўляны будынак царквы. У 1866 годзе адкрыта народнае вучылішча, дзейнічала таксама царкоўна-прыходская школа. У 1877 годзе ў ваколіцах сяла, дзе залягае самы глыбокі на Палессі тарфянік, заснавана метэаралагічная станцыя для вывучэння клімату Палесся. Апісваючы паселішчы Беларускага Палесся [[Адам Ганоры Кіркор|А. Г. Кіркор]] у выданні «Жывапісная Расія» адзначыў, што Васілевічы «казённая вёска… на мяжы непраходных балот, якія называюцца Хмяльніцкімі». Вёскі значна павялічылася пасля пракладання чыгункі [[Горад Лунінец|Лунінец]]—Гомель і адкрыцця [[станцыя Васілевічы|чыгуначнай станцыі]] (15 студзеня 1886). Цэнтр воласці, у склад якой у 1890 годзе ўваходзілі 17 паселішч з 1085 дварамі. Працавала паштова-тэлеграфная кантора. Паводле перапісу 1897 года дзейнічалі яўрэйскі малітоўны дом, хлебазапасны магазін, 5 магазінаў, 2 [[вятрак|ветраных млына]], 2 конных млына, 2 кузні, 2 тракціры. У 1904—1913 гадах працаваў дрэваапрацоўчы завод з паравым рухавіком, прадукцыя якога экспанавалася на [[Сусветная выстававыстаўка, 1905|Міжнароднай выставевыстаўцы 1905 года ў Льежы]] і адзначана Вялікім Залатым Медалём. 23 верасня 1911 года пачала працу чыгуначная лінія Васілевічы—Хойнікі. У 1914 годзе дала першую прадукцыю фабрыка па вытворчасці шпуль.
 
У пачатку 1918 года занятая германскімі войскамі. У жніўні 1918 года партызанскі атрад разграміў нямецкі гарнізон, які размяшчаўся ў Васілевічах. Каля вёскі 30 сакавіка 1919 былі разгромлены [[Стракапытаўскае паўстанне|стракапытаўскія фарміраванні]], якія адступалі з Гомеля і спрабавалі прарвацца праз фронт у Польшчу. У пачатку сакавіка 1920 года мястэчка было занятаезанята польскімі войскамі, потым занятаезанята бальшавікамі ў пачатку чэрвеня 1920 года. ПадчасУ час пагрому, учыненага 16 красавіка 1921 бандай Галакі, загінулі 13 жыхароў.
 
З 26 чэрвеня 1919 года — цэнтр воласці [[Гомельская губерня|Гомельскай губерні]] [[РСФСР]]. З 8 снежня 1926 года ў складзе [[БССР]]. З 8 снежня 1926 года да 4 жніўня 1927 года і з 20 лютага 1938 года да 16 верасня 1959 года цэнтр [[Васілевіцкі раён|Васілевіцкага раёна]]. У 1927—1938 і з 1959 года ў Рэчыцкім раёне.
У 1925—1927 гадах працаваў лясны тэхнікум (да гэтага знаходзіўся ў Гомелі, потым у [[Горад Буда-Кашалёва|Буда-Кашалёва]]). У 1929 годзе арганізаваны [[калгас]], працавалі торфазавод, 2 кузні, слясарня, паравы млын, цагляны завод, смалакурня, дрэваапрацоўчая майстэрня, 7-гадовая школа, хата-чытальня, аддзяленне спажывецкай кааперацыі, сельскагаспадарчае крэдытнае таварыства, бальніца. У 1934 годзе створана [[Машынна-трактарная станцыя|МТС]]. З 15 ліпеня 1935 года — мястэчка.
 
ПадчасУ час [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] у чэрвені 1941 года ў Васілевічах была сфарміравана кавалерыйскай група пад кіраўніцтвам А. І. Бацкалевіча, якая пэўны час вяла баявыя дзеянні ў тыле наступаючай нямецкай арміі. З 24 жніўня 1941 да снежня 1943 года дзейнічала патрыятычнае падполле (кіраўнікі Л. П. Курганская-Сакалова, Т. М. Астапенка, А. І. Белы). Вясной 1942 года налічвалася 5 падпольных груп. Загінулі 32 падпольшчыкі (пахаваны ў брацкай магіле ў скверы па вул. Камсамольскай). Акупанты расстралялі 41 жыхара (пахаваныя ў магіле ахвяр фашызму, за 2,5 км да захаду ад горада). Вызвалена 18 снежня 1943 года часткамі [[65-я армія, СССР|65-й арміі]] [[1-ы Беларускі фронт|1-га Беларускага фронту]]. Разам з салдатамі Савецкай Арміі ў вызваленні Васілевіч удзельнічалі партызаны, сярод якіх быў камандзір кавалерыйскага эскадрона лейтэнант Мікалай Трафімавіч Маструкоў (пасмяротна прысвоена званне [[Герой Савецкага Саюза]]). 428 жыхароў загінулі на фронце.
 
З 29 красавіка 1950 года — гарадскі пасёлак, з 19 лістапада 1971 года — горад раённага падпарадкавання. Працавалі мэблевая фабрыка, завод масла і сухога малака, цагляны завод, філіял Рэчыцкага камбіната бытавога абслугоўвання, цэхі па вытворчасці безалкагольных напояў і каўбас, цэх прапіткі стаўбоў, лясгас, лесаўчастак Хойніцкага леспрамгаса. Дзейнічаюць сярэдняя і мастацкая школы, школа-інтэрнат для слабабачачых дзяцей, гідраметэастанцыя, 2 бібліятэкі, Дом культуры, Дом школьніка, бальніца і паліклініка, 2 дзіцячых садка, аддзяленне сувязі.
* Е. А. Кухарава — [[Герой Сацыялістычнай Працы]].
* Т. П. Заранок — акадэмік [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|НАН Беларусі]], [[Народны пісьменнік Рэспублікі Беларусь]], [[доктар філалагічных навук]], [[прафесар]], заслужаны дзеяч навукі БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.
* [[Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук|С. С. Лаўшук]] — доктар філалагічных навук, літаратуразнаўцалітаратуразнавец і крытык.
* Х. Ю. Бейлькін — [[доктар гістарычных навук]], прафесар.
* В. Я. Навуменка — прафесар, заслужаны дзеяч вышэйшай школы БССР.