Ніна Уладзіміраўна Шарубіна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Ethn (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Ні́на Уладзі́міраўна Шару́біна''' ({{ДН|2|1|1961}}, [[Горад Магілёў|г. Магілёў]], [[Беларусь]]) — беларуская артыстка оперы (сапрана), педагог. [[Народны артыст Беларусі|Народная артыстка Беларусі]] (2016).
 
== Жыццё і творчасць ==
Закончыла [[Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі|Беларускую дзяржаўную кансерваторыю]] ([[1981]], сольныя спевы, клас Валянціны Раговіч).
 
У 2002 годзе была прынята салісткай у трупу [[Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета|Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь]]. Першымі партымі на яго сцэне сталі партыя Мікаэлы («[[Кармэн, опера|Кармэн]]» [[Жорж Бізэ|Ж.Бізэ]]) і партыя Амеліі ([[Баль-маскарад, опера|«Баль-маскарад»]] [[Джузэпэ Вердзі|Дж.Вердзі]]).
 
У тэатры імкліва заняла месца вядучай салісткі, выконваючы ўсе асноўныя партыі драматычнага сапрана класічнага і нацыянальнага рэпертуару. Найлепшымі партыямі спявачкі лічацца: Абігайль ([[Набука, опера|«Набука»]] [[Джузэпэ Вердзі|Дж. Вердзі]]), Аіда («[[Аіда]]» [[Джузэпэ Вердзі|Дж. Вердзі]]), Амелія ([[Баль-маскарад, опера|«Баль-маскарад»]] [[Джузэпэ Вердзі|Дж.Вердзі]]), Сантуцца ([[Сельскі гонар, опера|«Сельскі гонар»]] [[П'етра Масканьі|П.Масканьі]]), Тоска ([[Тоска, опера|«Тоска»]] [[Джакама Пучыні|Дж.Пучыні]]), Чыа-Чыа-сан ([[Мадам Батэрфляй, опера|«Мадам Батэрфляй»]] [[Джакама Пучыні|Дж.Пучыні]]).
 
Выступае галоўным чынам як оперная спявачка, аднак валодае высокім майстэрствам камернай выканаўцы.
 
== Ацэнка творчасці ==
Паводле водгукаў крытыкі, артыстка валодае моцным драматычным сапрана прыгожага спелага пазнавальнага тэмбру, вялікім сцэнічным талентам, дарам пераўвасаблення. Выканальніцкай манеры Ніны Шарубінай ўласцівы эмацыйнасць, шчырасць, гранічная руплівасць у працы над вобразамі. Творчасць Ніны Шарубінай стала прыкметнай з'явай у айчынным мастацтве, яскравым прыкладам прафесіяналізму опернага выканаўцы, адданасці прафесіі. Артыстка значна ўзбагаціла беларускае опернае выканальніцтва пач. ХХІ стагоддзя.
 
== Рэпертуар ==
* ''Абігайль'' («[[Набука, опера]]» Дж. Вердзі)
* ''Аіда'' («[[Аіда]]» Дж. Вердзі)
* ''Амелія'' («[[Баль-маскарад, опера]]» Дж. Вердзі)
* ''Лэдзі Макбэт'' («[[Макбэт, опера]]» Дж. Вердзі)
* ''Сента'' («[[Лятучы галандзец, опера]]» Р. Вагнера)
* ''Чыа-Чыа-сан'' («[[Мадам Батэрфляй, опера]]» Дж.Пучыні)
* ''Тоска'' («[[Тоска, опера]]» Дж. Пучыні)
* ''Турандот'' («[[Турандот, опера]]» Дж. Пучыні)
* ''Неда'' («[[Паяцы, опера]]» Р. Леанкавала)
* ''Сантуца'' («[[Сельскі гонар]]» П. Масканьі)
* ''Мікаэла'' («[[Кармэн, опера]]» Ж. Бізэ)
* ''Ліза'' («[[Пікавая дама, опера]]» П. Чайкоўскага)
* ''Яраслаўна'' («[[Князь Ігар, опера]]» А. Барадзіна)
* ''Зэмфіра'' («[[Пікавая дама, опера]]» П. Чайкоўскага)
* ''Ірына'' («[[Сівая легенда, опера]]» Дз. Смольскага)
 
== Прызнанне ==
* Медаль імя Францыска Скарыны (2008)
* Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2010)
* Лаурэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2013)
* Народная артыстка Беларусі (2016)
 
 
 
 
[[Катэгорыя:Народныя артысты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь]]