Узбекістан: Розніца паміж версіямі

Аб’ём не змяніўся ,  6 гадоў таму
→‎Гісторыя: арфаграфія
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
(→‎Гісторыя: арфаграфія)
Найбольш моцнае з іх Какандскае ханства ў 1-й палове [[19 стагоддзе|XIX ст.]] праводзіла актыўную заваёўніцкую палітыку зямель кіргізаў і казахаў. Рух какандцаў прывёў да сутыкнення на поўначы з сустрэчнай расійскай экспансіяй у напрамку сярэдняй Азіі. У [[1853]] расійскія войскі авалодалі какандскай крэпасцю Ак-Мячэць (цяпер Кзыл-Арда), а з [[1864]] пачалі наступленне на галоўныя цэнтры Какандскага ханства. У [[1864]] расійская армія заваявала Ташкент, а ў [[1867]] прымусіла какандцаў прызнаць вярхоўную ўладу [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. Пасля кароткачасовай вайны расійскі пратэктарат у [[1868]] прызнаў [[Бухарскі эмірат]], а ў [[1873]] і [[Хівінскае ханства]]. У [[1866]] створана [[Туркестанскае генерал-губернатарства]] са сталіцай у Ташкенце. Пасля Какандскага паўстання 1873—1876. Какандскае ханства скасавана. Пад прамым расійскім кіраваннем генерал-губернатар К. П. Каўфман правёў зямельную рэформу, што спрыяла развіццю рыначных адносін. Будаваліся чыгункі. Неўзабаве Узбекістан стаў галоўным раёнам вытворчасці бавоўны у Расійскай імперыі (потым [[СССР]]). Пагаршэнне становішча насельніцтва ў час [[Першая сусветная вайна|1-й сусветнай вайны]] прывяло да Сярэднеазіяцкага паўстання 1916.
 
Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя, Расія|Лютаўскай рэвалюцыі 1917]] на тэрыторыі Узбекістана створаны Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Адначасова пачалі фарміравацца нацыянальныя узбекскія арганізацыі «[[Шура-і-Іслам]]», «[[Шура-і-Улема]]». [[14 лістапада]] [[1917]] улада ў [[Горад Ташкент|Ташкенце]] перайшла да Савета на чале з бальшавікамі. Адначасова ў [[Каканд]]зе лідэрылідары узбекскіх нацыянальных арганізацый стварылі ўласны ўрад — [[Туркестанская аўтаномія|Какандскую аўтаномію]] (ліквідавана ў лютым [[1918]] Чырвонай Арміяй). [[30 красавіка]] 1918 абвешчана [[Туркестанская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Туркестанская АССР]]. У лютым [[1920]] Чырвоная Армія скінула хівінскага [[Саід Абдула-хан]]а, створана [[Харэзмская Народная Савецкая Рэспубліка]]; у верасні 1920 скінуты бухарскі эмір [[Сейід Алім-хан]] і абвешчана [[Бухарская Народная СавецкайСавецкая Рэспубліка]]. Да [[1926]] працягвалася змаганне з [[Басмацтва|басмацтвам]]. У [[1921]]—[[1922]] і [[1926]]—[[1929]] тут праведзена зямельна-водная рэформа. [[27 кастрычніка]] [[1924]] рашэннем [[Цэнтральны выканаўчы камітэт СССР|ЦВК СССР]] створана Узбекская ССР. 1-ы Устаноўчы з'езд Саветаў Узбекістана ([[13 лютага|13]]—[[17 лютага]] [[1925]]) прыняў Дэкларацыю пра дзяржаўны суверэнітэт Узбекскай ССР. У [[1929]] пачалася прымусовая [[калектывізацыя]], што прывяло да новага ўздыму [[Басмацтва|басмацкага руху]]. За гады савецкай улады ва Узбекістане створана буйная прамысловасць, узнікла узбекская інтэлігенцыя, якая імкнулася пашырыць культуру ў масы. У [[Другая сусветная вайна|Другую сусветную вайну]] ва Узбекістан эвакуіравана больш за 90 прадпрыемстваў і ўстаноў, у т.л. з Беларусі; каля 200 тыс. дзяцей. Больш як 280 воінаў з Узбекістана прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, у т.л. 18 чал. за вызваленне Беларусі. Разам з дасягненнямі да 1980-х нарасталі негатыўныя тэндэнцыі, звязаныя з монакультурай бавоўны, абмяленнем [[Аральскае мора|Арала]]. [[20 чэрвеня]] [[1990]] [[Вярхоўны Савет Узбекскай ССР]] прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, а [[31 жніўня]] [[1991]] абвясціў дзяржаўную незалежнасць Узбекістана. Урад прэзідэнта [[Іслам Карымаў|І. Карымава]] праводзіць палітыку развіцця рыначных адносін і ўмацавання эканамічных сувязей з іншымі краінамі, курс на пабудову свецкай дзяржавы.
 
== Дзяржаўны лад і палітыка ==