Беларускі лацінскі алфавіт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
сцверджанне без крыніц
→‎Гісторыя: Fixed grammar
Тэгі: першае рэдагаванне Праўка праз маб. дадатак
Радок 48:
 
== Гісторыя ==
У [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]] (16 ст.), з'явіліся першыя вядомыя запісы беларускага тэкстутэкста лацінскім пісьмом, з патрэбы ўключаць [[Старабеларуская мова|старабеларускія цытаты]] ў [[Польская мова|польскія]] і [[Лацінская мова|лацінскія]] тэксты. Гэта былі некадыфікаваныя запісы, і, відавочна, яны рабіліся з выкарыстаннем правілаў польскай арфаграфіі над старабеларускімі гукамі.
 
[[Image:Materiały bibliograficzne z zakresu literatury białoruskiej.jpg|thumb|left|[[Ян Баршчэўскі]], горад Вільня, 1911|320x320px]]
Радок 54:
У 17 ст. паступова пашырылася выкарыстанне лацінскага пісьма. Лацінскае пісьмо выкарыстоўвалася ў свецкіх і рэлігійных творах, справаводстве, напр., «[[Хроніка Быхаўца]]» была цалкам пісаная лацінкай.
 
У 18 ст. лацінскім пісьмом, паралельна з кірылічным, карысталіся ў некаторых літаратурных творах, напісаных тагачаснай беларускай мовай.
 
{| {{prettytable}} border=1px align=right width=50%
Радок 127:
| align=right | '''Яя''' || colspan=3 style=background:silver| JAja/IAia<sup>*</sup> || align=left | '''JAja/IAia'''<sup>*</sup>
|- align=left valign=top
| '''Заўвагі:''' colspan=5 | Выбухны лацінскі гук «g», які рэдка выступае ў беларускай мове, ці не адрозніваўся ў лацінскім запісе наогул, ці запісваўся, па-рознаму,: як «Gg» або як дыграф «HGhg». Пэўныя аўтары (напрыклад, [[Ян Станкевіч|Янам Станкевічам]]<ref>Ян Станкевіч. Гук «г» у беларускай мове // Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах. Т. 2. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. ISBN 985-6599-46-6</ref>) прапаноўвалі больш шырокае ўвядзенне («вяртанне») у арфаэпію гэтага гукугука і, адпаведна, спосабаў яго графічнай (правапіснай) перадачы. [[Апостраф]] не выкарыстоўваецца.
|- align=left valign=bottom
| colspan=5 | <sup>1</sup> Як, напрыклад, у творах Дуніна-Марцінкевіча, К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча, Цёткі, у газеце «[[Наша ніва (1906)|Наша Ніва]]», іншых газетах перыяду [[1917]]—[[1920]]
Радок 141:
| colspan=5 | <sup>**</sup> Варыянт «Ll» выкарыстоўваецца ''перад'' галоснымі «е», «ё», «ю» «я» ці перад мяккім знакам, іначай варыянт «Łł». Увага на розніцу з польскім вымаўленнем «Łł»!
|- align=left valign=bottom
| colspan=5 | <sup>***</sup> [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]] карыстаўся курсіўным запісам літары ''«Uu»'' дзеля азначэння гукугука, для якога тады не існавала асобнай літары («у нескладовае»).
|- align=left valign=bottom
| colspan=5 | <sup>****</sup> «Мяккі знак» азначаецца не асобнай графемай, а, у залежнасці ад месца ў слове, запісам варыянтуварыянта «Ll» ці знакузнака [[acute]] перад месцам мяккага знакузнака.
|}
 
Радок 150:
Такое ўвядзенне лацінскага пісьма дзеля запісу мовы з даўняю кірылаўскай традыцыяй часам тлумачаць тым, што пісьменнікі 19 ст. паходзілі з паланізаванага культурнага асяроддзя, не ведалі гісторыі беларускай мовы ці самой мовы, або тым, што ў тых асяродках кнігадруку, дзе публікаваліся тыя пісьменнікі, было немагчыма набыць ці выкарыстаць кірылаўскі друкарскі шрыфт. Гэты запіс выказваў моцны ўплыў польскай арфаграфічнай традыцыі (асабліва шыпячыя літары з знакам мяккасці).<ref>Напр., Ластоўскі. Выступ на [[Беларуская Акадэмічная Канферэнцыя, 1926|Беларускай акадэмічнай канферэнцыі (1926)]]</ref>
 
Цягам 19 ст. звычай лацінскага запісу беларускага тэкстутэкста паступова знікаў з ужытку, хоць яшчэ ў пачатку 20 ст. вядомыя некалькі прыкладаў выключнага ці частковага запісу беларускага тэксту лацінкай:
* Газета «[[Наша доля, 1906|Наша доля]]» ([[1906]]).
* Газета «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]» (нумары з перыяду 10.11.1906 — {{ДС|31|10|1912}}) — выходзіла і кірыліцай, і лацінкай (падзагалоўкі нумароў у арыгінале: «Выходзиць раз у тыдзень рускімі і польскімі літэрамі» і «Wychodzić szto tydzień ruskimi i polskimi literami» [''sic'']).
Радок 162:
У [[1920-я]] гады ў [[БССР]], напрыклад, на Беларускай Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе правапісу і азбукі ([[1926]]), выказваліся прапановы разгледзець пераход на лацінскі алфавіт (напрыклад, [[Зміцер Жылуновіч]], дзеля «большай прагрэсіўнасці беларускай граматыкі»). Але супраць гэтых прапановаў запярэчылі такія беларускія мовазнаўцы, як, напрыклад, [[Вацлаў Ластоўскі]].
 
У [[1920-я]] — [[1939]] гады, пасля падзелу Беларусі ([[1921]]), лацінскі алфавіт, у змененай форме, быў нанова ўведзены ў беларускамоўны друк [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], пераважна з палітычных прычын. [[Браніслаў Тарашкевіч]] упершыню ўвёў меркаваны вы́клад беларускага лацінскага алфавіта і некалькі звязаных граматычных правілаў у 5-е (неафіцыйнае) выданне сваёй граматыкі ([[Вільня]], [[1929]]).
 
{| border=0
Радок 208:
{{commonscat|Belarusian Latin alphabet}}
 
Лацінскі алфавіт у беларускай мове выкарыстоўваўся на акупаваных нямецкімі войскамі землях Беларусі (1941 — [[1944]]), і ў [[Прага|Празе]], беларускай дыяспарай (1920-я — каля [[1945]]). У снежні 1941 А. Розенберг выступіў з ініцыятывай аб пераводзе беларускіх школ і друку на «лацінку». Неўзабаве ініцыятыва стала загадам (25.6.1942) аб паступовым увядзенні «лацінкі» ў народныя школы Беларусі: у 1942/1943 яна ўводзілася ў першыя і часткова другія класы, апроч таго, яе вывучэнне рэкамендавалася і ў астатніх класах пачатковых школ. Адзначаецца<ref name=turonak>Туронак.</ref>, што выданні, надрукаваныя лацінкай, разыходзіліся слаба, іх зразумеласць, асабліва ў цэнтральных і ўсходніх вобласцях, была малой, а друкаваць іх не было тэхнічна магчыма бліжэй за Вільню. Тым самым часам нямецкае кіраўніцтва прапаноўвала, апроч увядзення «лацінкі», яе бліжэй невядомае рэфармаванне, супраць якога выказваліся некаторыя беларускія дзеячы (напр., Я. Станкевіч)<ref name=turonak/>.
 
Пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] беларуская мова ў лацінскім запісе выкарыстоўвалася беларускаю дыяспарай у не-савецкай [[Еўропа|Еўропе]] і ў [[Амерыка|Амерыцы]] (асабліва, у [[ФРГ|Заходняй Германіі]] і ў [[ЗША]]). У [[1962]], Ян Станкевіч прапанаваў цалкам іншы вы́клад беларускага лацінскага алфавіта.