Кераміка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11:
 
[[Фаянс]] мае кіпры белы чарапок з жаўтаватым адценнем, сітаватасць чарапка 9 — 12 %. З-за высокай сітаватасці вырабы з фаянса цалкам пакрываюцца бясколернай глазурай невысокай тэрмастойкасці. Фаянс ўжываецца для вытворчасці сталовага посуду штодзённага выкарыстання. Сыравіна для вытворчасці фаянса — белыя гліны з даданнем [[крэйда|крэйды]] і кварцавага пяску.
 
== Абпальванне керамікі<ref>Дубіцкая, Н.М. Абпальванне / Н. М. Дубіцкая // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 13. — ISBN 978-985-11-0353-5.</ref> ==
Адным з галоўных спосабаў апрацоўкі ганчарных вырабаў з'яўлялася абпальванне. На Беларусі вядома з [[неаліт]]у. Найбольш старажытны спосаб абпальвання керамічнага посуду — на адкрытым агні (на паверхні зямлі ці ў ямах рознай глыбіні). Старажытны посуд абпальваўся ў акісляльным і аднаўленчым газавым асяроддзі. Бурая афарбоўка чарапка сведчыць пра абпальванне ў акісляльным (з доступам кіслароду) асяроддзі, цёмна-шэрая і чорная — у аднаўленчым (без доступу кіслароду; найбольш старажытны спосаб). Аднаўленчы абпал патрабуе больш нізкіх тэмператур, патрабаванні да якасці паліва таксама менш строгія. Пры такім спосабе абпальвання маглі выкарыстоўваць аднакамерныя закрытыя прыстасаванні (простыя печы ў паглыбленнях і інш.), якія нельга зафіксаваць археалагічным метадам. Для атрымання цёмнага чарапка таксама ўжываліся розныя тэхналагічныя прыёмы (задымленне і інш.). Даволі часта чарапок мае двухколерную афарбоўку, якая ўзнікае ў нявытрыманым газавым асяроддзі, часта пры абпальванні на вогнішчах. Тэмпературы абпалу глінянага посуду пры гэтым знаходзіліся ў дыяпазоне 500—800 <sup>о</sup>С. У апошняй чвэрці [[1 тысячагоддзе да н.э.|1-га тысячагоддзя н.э.]] на тэрыторыі Беларусі стаў распаўсюджвацца пячны абпал глінянага посуду. Тэмпературы абпальвання ў пячах таксама не перавышалі 850 <sup>о</sup>С. Толькі з [[XVI]]—[[XVII]] стст. посуд сталі абпальваць у спецыяльных горнах пры тэмпературы да 1000 <sup>о</sup>С.
 
== Беларуская кераміка ==
Радок 16 ⟶ 19:
* [[Благаўская кераміка]]
* [[Рынка]]
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==