Дэсерт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 40 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q182940 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Дэсерт''' (ад {{lang-fr|dessert}} з {{lang-fr|desservir}} — ачышчаць стол) — страва, якая падаецца пасля асноўнай і сама не з'яўляецца асноўнай, напрыканцы трапезы.
 
Дэсерт звычайна салодкі (напр., [[пірожнае]] або [[марозівамарожанае]]), але бывае і несалодкім з садавіны і/або арэхаў без [[цукар|цукру]]/[[мёд]]у. У Кітаі сустракаюцца [[цукеркі]] з перцам і імбірам замест цукру, [[карэнныя амерыканцы]] да прыходу еўрапейцаў рабілі [[шакалад]] з перцам і спецыямі замест цукру. Дэсертам могуць быць [[піражок|піражкі]], [[ікра]], класічным французскім дэсертам лічыцца [[сыр]]. Не ўсе салодкія стравы з'яўляюцца дэсертамі, так у кітайскай кухні ёсць салодкія мясныя стравы (напр. [[свініна з ананасамі]]).
 
Такім чынам, дэсертам з'яўляецца выпечка: [[торт]]ы, [[печыва]], [[вафлі]], [[кекс]]ы, [[пірог|пірагі]]; розныя гатункі цукерак, [[пасціла]], стравы з [[узбітыя вяршкі|узбітых вяршкоў]]; салодкія фруктова-ягадныя сумесі (так званыя [[Фруктовая салата|фруктовыя салаты]]); сокі, содавыя воды, узвары, кісялі; салодкія малочныя, шакаладныя і фруктова-ягадныя мусы, крэмы (напр. [[панакота]]), [[жэле]]; марозіва і вырабы з яго; [[чай]], [[какава]], [[кава]], кава з марозівам (cafe' glace'); адмысловыя дэсертныя [[Віно|віны]] — т.б. усё тое, што можа падавацца на «трэцяе».