Мастацтва Старажытнага Рыма: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Juryk (размовы | уклад)
др арфаграфія
Радок 121:
Скульптура перыяду рэспубліканскага Рыма сфарміравалася на перасячэнні двух традыцый — этрускай і познеэліністычнай. Менавіта гэтай акалічнасцю можна растлумачыць характарнасць пластыкі, асабліва партрэтных выяў, пільную ўвагу майстроў да дэталяў, дасканаласць прапрацоўкі форм. Разам з тым у творах скульптараў, пераважна з I ст. да н. э., пачынае развівацца лінія, накіраваная на ўвасабленне псіхалагічнага стану асобы, перадачу рыс яго характару. Гэта таксама звязана з эліністычным партрэтам, работамі такіх майстроў, як [[Поліэўкт]], Апалоній, Агесандр. Аднак скульптуру, які ўсё мастацтва рэспубліканскага Рыма, нельга лічыць запазычаннем ці паўтарэннем дасягненняў этрускаў і грэкаў. Выкарыстаўшы здабыткі гэтых двух народаў, рымляне выпрацавалі свой уласны стыль, адметныя і непаўторныя ўласцівасці мастацкай мовы. Яны заклалі асновы далейшага развіцця дойлідства, станковай (партрэта, рэльефа) і манументалынай пластыкі, манументальна-дэкаратыўнага жывапісу.
 
У перыяд імперыі манументальныя, дэкаратыўныя, партрэтныя выявы ствараліся ў выглядзе рэльефаў і круглай скульптуры. Большая частка такіх работ праслаўляла імператараў, членаў іх сямей, патрыцыяў. Адным са значных твораў II ст. н. э. з'яўляюцца рэльефы трыумфальнай [[Калона Траяна|калоны Траяна]] (107—113 гг.).Яе ствол вышынёй каля 30 м з вінтавой лесвіцай унутры абвіты неперарыўнайнепарыўнай стужкай рэльефу, даўжыня якой складае больш за 200 м, а колькасць паказаных фігур налічвае да 2,5 тыс. Калона завяршалася статуяй Траяна. Скульптурныя кампазіцыі расказваюць аб паходах імператара ў [[Дакія|Дакію]]. Гісторыя пераможных войн разгорнута ў нетаропкім апавяданні. Гэта выявы ваенных маршаў, сцэн аблог крэпасцей, узвядзення мастоў, бітваў, шэсцяў палонных, трыумфальнага вяртання Траяна ў Рым. У рэльефах падкрэсліваецца магутнасць непераможнага рымскага войска, на чале якога заўсёды знаходзіцца імператар. Яны славяць воінаў, мудрую палітыку палкаводца, прыхільных да Рыма багоў.
<center><gallery>
Выява:Roman turtle formation on trajan column.jpg|