Дыялекты беларускай мовы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 20:
Вялікі ўклад у вывучэнне асаблівасцяў гаворак беларускай мовы ўнёс акадэмік [[Расійская Імператарская Акадэмія навук|Расійскай Імператарскай Акадэміі навук]] [[Яўхім Фёдаравіч Карскі|Яўхім Карскі]]. Пасля заканчэння [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] — Інстытутам [[мовазнаўства]] [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэміі навук БССР]] сумесна з [[БДУ|Беларускім Дзяржаўным універсітэтам]] і педагагічнымі інстытутамі савецкай рэспублікі было арганізавана падрабязнае і сістэматычнае вывучэнне гаворак беларускай мовы ў дзяржаўных межах [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]. На аснове сабраных матэрыялаў быў складзены падрабязны «дыялектычны атлас беларускай мовы»; не ўсе мовы свету і нават [[Еўропа|Еўропы]] маюць такія падрабязныя і добра зафіксаваныя навуковыя працы ў галіне [[Дыялекталогія|дыялекталогіі]].
 
==== Трасянка ====
У Беларусі таксама існуе такая з'ява, як ''[[трасянка]]''. Гэта — [[размоўная мова]] з пераважна [[Руская мова|рускай]] лексікай-[[Слоўнік|слоўнікам]], але беларускай [[Граматычны лад|граматыкай]] і [[фанетыка]]й. Утварылася трасянка ў выніку змешвання народна-дыялектнай беларускай мовы з сучаснай рускай літаратурнай мовай. Адзначаецца, што з вуснай прамовы трасянка пранікае і ў [[Публіцыстыка|публіцыстыку]]. Літаратурная беларуская мова выкарыстоўваецца галоўным чынам гарадской інтэлігенцыяй; вялікая частка гарадскога насельніцтва карыстаецца сучаснай рускай літаратурнай мовай.