Трасянка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 4:
== Этымалогія назвы ==
 
Змешанае маўленне называлася раней па-рознаму: ''«моўная жвачка», «моўны гібрыд», «моўны сурагат», «моўная [[хімера]]», «мешаніна», «ламаніна», «тарабаршчына».'' У [[1920-я]] гады [[Вацлаў Ластоўскі]] называў дадзеную з'яву «чаўня» (магчыма ад слова «чаўпсці» — казаць лухту, плявузгаць). Прыжылося менавіта слова «трасянка».; Адноадно з тлумачэнняў яго [[Этымалогія|этымалогіі]] слова: <blockquote>''Тэрмін «трасянка» пайшоў ад назвы корму для буйной рагатай жывёлы, то бок [[Карова|каровы]]. Калі ў гаспадара не хапае добрага [[Сена, корм|сена]] — ён дабаўляе [[Салома|салому]], старанна растрасаючы яе. Карова не заўважае падману і з'ядае трасянку. <ref>Артыкул у часопісе [["Круг"]] [[4 красавіка]], [[1996]].</ref>''</blockquote>Сваё новае значэнне («сумесь беларускай і рускай моў») слова атрымала адносна нядаўна — у другой палове [[1980-я|1980-х]] гадоў, калі цэлы шэраг публікацый на старонках літаратурнай газеты «[[Літаратура і мастацтва (1932)|Літаратура і мастацтва]]» раскрытыкаваў стан беларускай мовы ў савецкі перыяд.<ref name="Zaprudski Terminus">Zaprudski, S. (2014): Zur öffentlichen Diskussion der weißrussischen Sprachkultur, zum Aufkommen des Terminus Trasjanka und zur modernen Trasjankaforschung. In: Hentschel, G. et al. (Hrsg.): Trasjanka und Suržyk — gemischte weißrussisch-russische und ukrainisch-russische Rede. Sprachlicher Inzest in Weißrussland und der Ukraine? Frankfurt/M., 119—142.</ref> Лічыцца, што значную ролю ў папулярызацыі тэрміна «трасянка» ў адносінах да беларуска-рускага змешанага маўлення адыграў беларускі палітык і [[Публіцыстыка|публіцыст]] [[Зянон Станіслававіч Пазняк|Зянон Пазняк]] (параўн. Pozniak, [[1988]]).
 
== Гісторыя ==
Радок 31:
 
== Ацэнкі ==
«Гвалтоўнае паняволенне адных народаў другімі, масавыя міграцыі, нераўнапраўныя стасункі між рознымі [[Этнас|этнасамі]] складаюць той гістарычны фон, на якім фармуюцца [[Піджын|піджыны]]» — піша [[М. Дзячкоў]] у кнізе «Крэольскія мовы» ([[1987]]). Але як адзначае беларускі [[Мовазнаўства|мовазнавец]][[Генадзь Апанасавіч Цыхун]]: «няма падставаў цалкам атаясамліваць трасянку з [[Піджын|піджынамі]] ці нават [[Крэольскія мовы|крэольскімі мовамі]], найперш таму, што тут ідзе гутарка аб узаемадзеянні блізкароднасных моваў, у той час як пры ўтварэнні апошніх узаемадзейнічалі звычайна далёкія ў [[Генетычны код|генетычным]] і [[Тыпалогія моў|тыпалагічным]] плане мовы. Яе можна вызначыць хутчэй як ''[[Крэолы|крэалізаваную]] мову'' ці, дакладней, ''крэалізаваны варыянт беларускай мовы''». Большасць даследчыкаў лічаць яе аснову беларускай.
 
{{зноскі}}