Партызанская мадонна (Мінская): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24:
Суровы [[аскетызм]] жывапісу, выразнасць формаў і класічная выразнасць кампазіцыі ў карціне «Партызанская мадонна (Мінская)» перагукваецца з традыцыямі старажытнага іканапісу<ref name="pravo">[http://mir.pravo.by/webroot/delivery/files/Bel/00000029_Page.html Искусство Беларуси XX — начала XXI в.]</ref>. У аснове кампазіцыі ляжыць вядомая карціна [[Эпоха Адраджэння|эпохі Адраджэння]] [[Рафаэль Санці|Рафаэля Санці]] «[[Сіксцінская мадонна]]», толькі замест біблейскіх персанажаў мастак малюе простых людзей, сведак чумы XX стагоддзя — [[фашызм]]у<ref name="artmuseum">[http://www.artmuseum.by/ru/vyst/50-shedevrov-naczionalnogo-xudozhestvennogo-muzeya/m.saviczkij-%C2%ABpartizanskaya-madonna-minskaya%C2%BB М.Савицкий «Партизанская Мадонна Минская»] // [[НММБ]] </ref>.
 
У сваім творы мастак звяртаецца да вечнага сімвала жыцця — [[мацярынства]]<ref name="artmuseum"/>. Тут маладая маці прадстае ў вертыкальным фармаце палатна. Яна быццам набліжаецца да гледача. Два погляды позіркі — [[маці]], усхваляванай, і сына, поўнага недзіцячай сур'ёзнасці, — накіраваны на гледача<ref name="asveta"/>. Кампазіцыйна разгорнуты ў некалькіх прасторавых і часавых планах сюжэт набывае ярка выяўлены сімвалічны змест, у якім выявы маці і немаўля ператвараюцца ў сімвалы чысціні і ўстойлівасці [[беларусы|беларускага наро]]да, яго веры ў жыццё<ref name="pravo"/>.
 
У палатне пераважаюць ўрачыстасць ідэалу і пачуццё наступлення новага<ref name="asveta">[http://www.n-asveta.by/dadatki/madelny_urok/volchanka.pdf Міхаіл Савіцкі.]</ref>. Маштабнасці і выразнасці вобразнага гучання мастак дамагаецца строгасцю [[архітэктоніка|архітэктонік]]і, [[рытміка|рытмік]]і, пластыкі карціны, пераконваючай сілай выраза ідэі абароны жыцця, неспасціжным, прыцягальным абаяннем мадонны. Звязаная з мастацкай культурай мінулага, карціна звернутая ў будучыню<ref name="pravo"/>.