Енісей: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
вікіфікацыя
Радок 24:
Жыўленне снегавое, дажджавое і грунтавое. Для большай часткі Енісея характэрна веснавое разводдзе і ўстойлівая асенне-зімовая межань, частыя летнія дажджавыя паводкі, у вярхоўях — вяснова-летняе разводдзе. Ледастаў у ніжнім цячэнні з канца кастрычніка да канца мая-пачатку чэрвеня; у сярэднім цячэнні — з пачатку лістапада да канца красавіка; у горнай частцы з канца лістапада-снежня да канца красавіка. Енісей — самая мнагаводная рака Расіі. Сярэднегадавы расход вады каля горада [[горад Ігарка|Ігарка]] 18100 м³/с, у вусці — 19800 м³/с.
 
На Енісеі знаходзяцца [[Саяна-Шушанская ГЭС]], [[Майнская ГЭС]] і [[Краснаярская ГЭС]] з вадасховішчамі. [[Суднаходства]] на вадасховішчах і ад горада [[Краснаярск]] да вусця. Для праводкі суднаў з ніжняга б'ефа ў [[Краснаярскае вадасховішча]] і назад пабудаваны суднапад'ёмнік. Да горада [[горад Ігарка|Ігарка]] (973 км ад вусця) паднімаюцца марскія судны. Рыбныя промыслы (асетр, сцерлядзь, омуль, селядзец, нельма, бялуга). У басейне Енісея размешчаны [[Саяна-Шушанскі запаведнік]] і Слупы. Галоўныя гарады і парты: [[Кызыл]], [[Саянагорск]], [[Мінусінск]], [[горад Абакан|Абакан]], [[Дзіўнагорск]], [[Краснаярск]], [[Енісейск]], [[горад Ігарка|Ігарка]], [[Дудзінка]].
 
== Літаратура ==