Свянцянскія грады: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
Свянцянскія грады прымеркаваны да [[Беларуская антэкліза|Беларускай антэклізы]]. Асадкавы чахол складзены з адкладаў дэвонскага, мелавога, палеагенавага ўзросту. Антрапагенавыя ўтварэнні (магутнасць больш за 100 м) дняпроўскага, сожскага і паазерскага зледзяненняў.
 
Узвышша ўяўляе сабой дугападобную з прагінам на поўдні сістэму краявых ледавіковых град. Рэльеф буйна-ўзгорысты і градава-марэнна-азёрны, сфарміраваўся пераважна пад уплывам [[ледавік]]а паазерскага зледзянення. Перавышэнні адносных вышынь дадасягаюць 50—60 м. Найвышэйшай кропкай Свянцянскіх градаў на тэрыторыі Беларусі зараз з'яўляецца [[Гара Маяк, найвышэйшыПастаўскі пунктраён|гара 228Маяк]] вышынёй 240,4 м над узроўнем мора (знаходзіцца на каля вёскі [[КамаіРынкяны]] Пастаўскага раёна). Аб'ект узяты пад ахову і абвешчаны рэспубліканскім геамарфалагічным помнікам прыроды. Да 90-х гадоў XX стагоддзя найвышэйшай кропкай Свянцянскіх градаў на тэрыторыі Беларусі была гара Вясёлая (245,5 м), аднак яна была зруйнавана ў выніку кар'ерных работ.

У паніжэннях і лагчынах шмат невялікіх, але глыбокіх азёр, звязаных паміж сабой малымі рэкамі, пратокамі і размешчаных групамі (Лучайская, Мядзёльская, Доўгаўская, Глыбоцкая групы). Тут знаходзіцца самае глыбокае на Беларусі [[Доўгае возера]] (53,7 м). Па градах праходзіць [[водападзел]] паміж басейнамі [[Рака Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]] і [[Нёман]]а. На паўночных схілах пачынаюцца рэкі [[Рака Мядзелка|Мядзелка]], [[Рака Галбіца|Галбіца]], [[Рака Бярозаўка, прыток Дзісны|Бярозаўка]], [[Рака Мнюта|Мнюта]], [[Рака Авута|Авута]], на паўднёвых — [[Страча]], [[Рака Сэрвач, прыток Віліі|Сэрвач]]. [[Карысныя выкапні]]: [[Гліна|гліны]] легкаплаўкія, пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічы [[пясок]], [[торф]], [[сапрапель]].
 
Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя слаба- і сярэднеападзоленыя; месцамі эрадзіраваныя, у паніжэннях глеістыя, часам карбанатныя. Лясы захаваліся невялікімі ўчасткамі, займаюць каля 25% тэрыторыі. Пашыраны мяшаныя драбналістыя маладнякі і субаравыя хвойнікі, месцамі дубовыя і шыракаліста-яловыя асацыяцыі. У паніжэннях зараснікі вярбы, бярозы, хвоі, чорнай вольхі.