Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Адхілена апошняя 1 змена (Ілля Банцэвіч) і адноўлена версія 2181354 Maksim L.
Радок 1:
[[Image:Diplomatic mission of BNR.jpg|thumb|Шыльда місіі]]
{{Місія|Тэрмін дзейнасці =|выява =}}'''Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі''' — дыпламатычна-консульская ўстанова [[БНР]].
 
Накіравана ў верасні [[1919]] г. Радай Народных міністраў на чале з [[Антон Іванавіч Луцкевіч|А. І. Луцкевічам]] і была створана на аснове [[консульства БНР у Рызе]], кіраўніком прызначаны [[Канстанцін Езавітаў]], вайсковым райцам [[Павел Вент]], сакратаром [[Янка Чарапук]]. Місіі даручалася весці дыпламатычна-консульскую працу, займацца фарміраваннем узброеных сіл і партызанскіх атрадаў для падтрымкі «зялёнага» руху на Віцебшчыне, наладзіць сувязі з Паўночна-Заходнім урадам Расіі ([[Юдзеніч]]ам) з тым, каб дабіцца прызнання БНР. У снежні [[1919]] пры місіі былі створаны рэгістрацыйна-пашпартныя аддзелы ў Рэвелі ([[Талін]]е), Лібаве ([[Ліепая|Ліепаі]]) і Тамерфорсе ([[Тамперэ]]). Таксама місія мела свае [[Беларускае прэс-бюро|прэс-бюро]]. [[5 лістапада]] [[1919]] урад БНР дазволіў беларускім дыпламатычным прадстаўніцтвам у Латвіі набіраць беларусаў у асобныя атрады ў складзе латвійскага войска. У пач. [[1920]] па ініцыятыве К. Езавітава ў Рызе створаная арганізацыя [[Бацькаўшчына, Рыга|«Бацькаўшчына»]].