Розніца паміж версіямі "Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі"

др
няма тлумачэння праўкі
др
др
Накіравана ў верасні [[1919]] г. Радай Народных міністраў на чале з [[Антон Іванавіч Луцкевіч|А. І. Луцкевічам]] і была створана на аснове [[консульства БНР у Рызе]], кіраўніком прызначаны [[Канстанцін Езавітаў]], вайсковым райцам [[Павел Вент]], сакратаром [[Янка Чарапук]]. Місіі даручалася весці дыпламатычна-консульскую працу, займацца фарміраваннем узброеных сіл і партызанскіх атрадаў для падтрымкі «зялёнага» руху на Віцебшчыне, наладзіць сувязі з Паўночна-Заходнім урадам Расіі ([[Юдзеніч]]ам) з тым, каб дабіцца прызнання БНР. У снежні [[1919]] пры місіі былі створаны рэгістрацыйна-пашпартныя аддзелы ў Рэвелі ([[Талін]]е), Лібаве ([[Ліепая|Ліепаі]]) і Тамерфорсе ([[Тамперэ]]). Таксама місія мела свае [[Беларускае прэс-бюро|прэс-бюро]]. [[5 лістапада]] [[1919]] урад БНР дазволіў беларускім дыпламатычным прадстаўніцтвам у Латвіі набіраць беларусаў у асобныя атрады ў складзе латвійскага войска. У пач. [[1920]] па ініцыятыве К. Езавітава ў Рызе створаная арганізацыя [[Бацькаўшчына, Рыга|«Бацькаўшчына»]].
 
Ажыццяўляла палітычнае і арганізацыйнае кіраўніцтва [[Асобны аддзел войскаў БНР у Балтыі|Асобным атрадам БНР]] на чале з [[Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч|С. Булак-Булаховічам]], змагалася за ўдзел БНР КанферэнцііКанферэнцыі балтыйскіх дзяржаў<ref name=":0">Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / Рэдкал.: Б. И. Сачанка (гал. рэд.) i iнш.; Маст. Э. Э. Жакевiч. — Мн.:БелЭн, 1994. — Т. 2:Беліцк-Гімн. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.</ref>.
 
Вайскова-дыпламатычная дзейнасць у Латвіі і Эстоніі мела плён: у гэтых краінах былі адкрыты дыпламатычныя прадстаўніцтвы БНР, пачалося стварэнне беларускіх арганізацый. Далучэнне да працы канферэнцыі Entente Cordiale ў Тарту давала магчымасць для ваеннага супрацоўніцтва з краінамі Балтыі з мэтай стварэння буфернай зоны паміж Савецкай Расіяй і Прыбалтыкай — тэрыторыі для вайсковага і палітычнага будаўніцтва незалежнай Беларусі.
У гэтых умовах кіраўнік Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР [[К. Езавітаў]] дамаўляецца аб пераходзе на беларускую службу атрада [[С. Булак-Балаховіч]]а, які дзейнічаў на паўночным ускрайку былой Віцебскай губерні. Аналіз генезісу вайсковых частак [[С. Булак-Балаховіч]]а паказаў, што генерал падыходзіў на ролю ва­еннага кіраўніка плануемай аперацыі. Фінансавае забеспячэнне Асобнага атрада БНР было вырашана праз дамову з Эстоніяй<ref name=":1" />.
 
Дыпламатычныя стасункі з Латвіяй развіваліся не лепшым чынам для БНР. Латвійскі ўрад так і не дазволіў праводзіць мабілізацыю ў беларускае войска, не прыняў атрад Балаховіча пад сваё камандаванне, нявырашанымі заставаліся тэрытарыяльныя праблемы паміж Латвіяй і Беларуссю. Вайскова-дыпламатычная місія БНР не мела поспеху і ў перамовах з АнтантаюАнтантай, Рада БНР так і не дамаглася рэальнай вайсковай дапамогі ад саюзнікаў, а тым большпагатоў прызнання сваёй незалежнасці дэ-юрэ<ref name=":1" />.
 
У выніку дыпламатычнага ціску [[РСФСР|Савецкай Расіі]] на ўрад Латвіі напярэдадні падпісання [[Рыжскі мірны дагавор (1921)|Рыжскага мірнага дагавора]] дзейнасць місіі [[1 лютага]] [[1921]] была спынена<ref name=":0" />. Рапарты місіі захоўваюцца ў [[Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь|Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь]] (Фонд 325. Воп. 1. Спр. 59.).