Здудзіцкі каменны крыж: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Дапаўненне.
Радок 1:
[[Выява:Здудзіцкі каменны крыж.JPG|thumb|Здудзіцкі каменны крыж]]
[[Выява:Акафіст_у_Парыцкай_царкве_09.03.2008.JPG|thumb|Чытанне акафісту[[акафіст]]у у Парыцкай царкве з нагоды ўсталявання Здудзіцкага каменнага крыжа, 09.03.2008.]]
[[Выява:Здудзіцкі_каменны_крыж,_2004_г..jpg‎|thumb|Здудзіцкі каменны крыж. Здудзічы, 2004.]]
{{вызнч|1=Здудзіцкі каменны крыж}} – старадаўні культавы помнік з [[вёска|вёскі]] Здудзічы (Чыркавіцкі сельсавет [[Светлагорскі раён|Светлагорскага раёна]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]]). Зроблены з [[граніт|гранітнага]] валуна.
Радок 6:
У [[1993]] пры зборы краязнаўчых звестак для [[кніга|кнігі]] "Памяць" Светлагорскага [[раён|раёна]] была выяўлена група культавых помнікаў у Здудзічах: 2 курганы, валун, 2 камяні з выявамі крыжа, камень з надпісам (неразборлівы), 3 каменныя крыжы. Найбольш старадаўні крыж быў укапаны ў зямлю на ўскрайку могілак, магчыма, на царковішчы. Надземная частка крыжа акруглена, падобны на [[Горад Тураў|Тураўскія]] крыжы [[12 ст.]]
 
У [[1997]] помнікі агледзіла Н. М. Дубіцкая, старшы навуковы супрацоўнік аддзела [[Беларуская археалогія|археалогіі]] [[Жалезны век|жалезнага веку]] Інстытута [[Гісторыя|гісторыі]]<ref>http://nasb.gov.by/bel/organizations/institutes/inogum.html#off951</ref> [[Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі]], кандыдат гістарычных [[Навука|навук]] ([[Горад|г.]] [[Мінск]]). Паводле меркавання Н. М. Дубіцкай, найбольш старадаўні крыж можна аднесці да перыяду не пазней [[14 ст.]], ён з'яўляецца мясцовым вырабам і на могілках быў выкарыстаны другасна.
 
Згодна рэкамендацыі Н. М. Дубіцкай, у [[2004]] найбольш старадаўні крыж дзеля захавання быў перавезены ў Музей гісторыі г. Светлагорска[[Светлагорск]]а. З-за рэканструкцыі музея не экспанаваўся. У [[люты|лютым]] [[2008]] па прапанове іярэя Д. Шылянка, настаяцеля храма Св. роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў [[Парычы|г. п. Парычы]] Светлагорскага р-на, быў перададзены гэтаму храму (14 км ад Здудзіч). Усталяваны ў памяшканні храма, акафіст з нагоды ўсталявання адбыўся ў Даравальную нядзелю [[9 сакавіка]] 2008.
 
Вышыня крыжа — каля 1,5 [[метр|м]]. Верхняя частка нагадвае трыліснік. На пярэдняй паверхні маюцца 2 вертыкальныя і 2 гарызантальныя рысы, якія былі нанесены, верагодна, для разметкі пры апрацоўцы валуна. Унізе адзін бок больш масіўны, магчыма, гэта было зроблена з мэтаю надання крыжу ўстойлівасці на адхіле [[бераг|берага]] ці [[Узвышша|ўзвышша]].
 
У [[Ліпень|ліпені]] 2008 з помнікам азнаёміўся прафесар кафедры гісторыі і паліталогіі Беларускага [[Дзяржава|дзяржаўнага]] тэхналагічнага універсітэта, [[Доктар навук|доктар]] гістарычных навук С. Я. Рассадзін (Мінск). Ён лічыць, што крыж мае паходжанне, больш старажытнае за 14 [[Стагоддзе|ст.]], і неабходна яго далейшае вывучэнне.
 
{{зноскі}}