Розніца паміж версіямі "Аварскі каганат"

3 056 байтаў дададзена ,  4 гады таму
няма тлумачэння праўкі
др (стылявыя змены)
|заўв =
}}
'''Аварскі каганат''' — дзяржава племяннога саюза [[авары|авараў]]. Узнікла ў 60-х гг. [[VI]] ст. у [[Панонія|Паноніі]], на [[Дунай|Дунаі]], пад уладай хана [[Баян]]а. Каганат ажыццяўляў актыўную ваенную экспансію ў суседнія землі. Існаваў за кошт рабавання падуладных народаў і кантролю над гандлёвымі шляхамі. З канца VI ст. вёў спусташальныя напады на [[Візантыя|Візантыю]]. У [[626]] г. [[авары]] паспрабавалі захапіць [[Канстанцінопаль]], але былі ўшчэнт пабітыя. Паражэнне стала сігналам для паўстання заваяваных народаў. У 30-х гг. VII ст. ад аварскага панавання вызваліліся [[славяне]]. Аднак каганат як палітычнае аб'яднанне працягваў існаваць да канца VIII ст., калі распаўся пад ударамі [[франкi|франкаў]].
 
З канца [[VI]] ст. вёў спусташальныя напады на [[Візантыя|Візантыю]]. У [[582]] г. каганат захапіў стратэгічны [[Горад Сірмій|г. Сірмій]]. У пачатку [[VII]] ст. на некаторы час устанавіў кантроль над часткай Далмацыі. Выкуп, які ён атрымліваў ад Візантыі, дасягаў 120 тыс. солідаў у год. Істотную ролю ў гэтых поспехах адыграла эфектыўнасць ваеннай арганізацыі і рыштынку авараў, мабілізацыя імі сіл падпарадкаваных груповак. У [[626]] г. [[авары]] паспрабавалі захапіць [[Канстанцінопаль]], але былі ўшчэнт пабітыя, чым быў пакладзены канец аварскай экспансіі. Паражэнне стала сігналам для паўстання заваяваных народаў. Знешнепалітычныя няўдачы, унутраныя спрэчкі 630-х гадоў, паўстанні славян (у т.л. на чале з [[Дзяржава Само|Само]] ў [[623]] г.) сталі прычынай крызісу і перабудовы структуры каганата, што завяршылася ў канцы [[VII]] ст. У 30-х гг. [[VII]] ст. ад аварскага панавання вызваліліся [[славяне]]. Войны [[франкі|франкаў]] [[Карл Вялікі|Карла Вялікага]] (першы паход у [[791]] г.), балгарскага хана [[Крум]]а, славянскіх аб'яднанняў у канцы [[VIII]] — пачатку [[IX]] стст. прывялі да разгрому каганата. Апошняе ўпамінанне аб аварскіх паслах адносіцца да [[822]] г. У [[Вердэнскі дагавор|Вердэнскім дагаворы 843 г.]] згадваецца «каралеўства авараў», якое належала наследнікам Карла.
 
Паўднёва-ўсходнія землі каганата ўвайшлі ў склад [[Першае Балгарскае царства|Балгарскага царства]], на некаторых тэрыторыях узніклі славянскія палітычныя аб'яднанні, з якіх частка пазней увайшла ў [[Вялікая Маравія|Вялікую Маравію]]. З канца [[X]] ст. практычна ўсе землі, што некалі ўваходзілі ў каганат авараў, падпарадкавалі венгры і ўтварылі тут сваё [[Каралеўства Венгрыя]]. Памяць пра авараў («обраў») як мучыцеляў і волатаў, пакараных багамі за гордасць і бясследна загінуўшых, доўгі час захоўвалася ў славянскіх паданнях. Сведчаннем цесных кантактаў авараў са славянамі з'яўляюцца знаходкі асобных рэчаў аварскага кола на гарадзішчах Верхняга Падняпроўя ў Беларусі ([[Вежкі, археалагічныя помнікі|Вежкі]], [[Нікадзімава, археалагічныя помнікі|Нікадзімава]]) і інш.
 
== Аварскія каганы ==
* Баян I [[562]] — [[602]]
* Баян II [[602]] — [[617]]
 
== Літаратура ==