Якуб Колас: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 64:
 
У 1910-я гады звяртаецца да буйных форм з філасофскім асэнсаваннем рэчаіснасці, у гэтыя гады пачынаецца праца над ліра-эпічнымі паэмамі «[[Новая зямля, паэма|Новая зямля]]» і «Сымон-музыка». Творы гэтага перыяду — вершы і апавяданні, публікаваліся ў «Нашай ніве». Першая кніга Я. Коласа «Другое чытанне для дзяцей беларусаў», праца над якою пачата зімою 1906—1907 года, выйшла у [[Горад Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]] ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца» ў 1909 годзе. Першы зборнік вершаў «Песні жальбы», напісаны ў 1906—1909 гадах, выйшаў у Вільні ў 1910 годзе. У гэты час ранняя творчасць Я. Коласа атрымала высокую ацэнку ад [[Максім Горкі|Максіма Горкага]].
[[Файл:Якуб Колас. Прапаў чалавек. 1913 г.jpg|thumb|«Прапаў чалавек». 1913]]
 
У 1910-я гады галоўная тэма творчасці Я. Коласа — жыццё беларускага сялянства. Вершы Я. Колас рэгулярна друкавала «Наша ніва». Выходзіць яго зборнік «Апавяданні» (Вільня, 1912), асобнымі выданнямі выйшлі апавяданні «Нёманаў дар», «Тоўстае палена», зборнік вершаваных апавяданняў «Прапаў чалавек» (усё Санкт-Пецярбург, 1913), зборнік апавяданняў шырокага тэматычнага дыяпазону «Родныя з'явы» (Вільня, 1914), п'еса «Чарка ўсё на свеце робіць» (Петраград, 1916)
 
[[File:Novaja ziamlia 1923.jpg|thumb|left|Першае выданне паэмы «Новая зямля» (1923)]]
[[Файл:Якуб Колас. Сымон-музыка. 1925.jpg|thumb|«Сымон-музыка». Мастак [[В. Дваркоўскі]]. [[1925]]]]
У паэтычных творах перыяду 1-й сусветнай вайны, Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый гучаць антываенныя матывы, занепакоенасць лёсам Беларусі ў новых гістарычных умовах, заклік да працы на карысць радзімы. Гэтыя творы ўвайшлі ў зборнік «Водгулле» (Мінску, 1922). Я. Колас працуе над раней пачатымі паэмамі «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Пісаў і паасобныя драматургічныя творы, у т.л. п'есы «Антось Лата», «На дарозе жыцця» (абедзве 1917). У гэты ж час напісана большасць апавяданняў са зборніка «Казкі жыцця» (Коўна, 1921). У 1923 годзе асобным выданнем выйшла ўрэшце скончаная паэма «Новая зямля», а ў 1925 годзе 3-я рэдакцыя паэмы «Сымон-музыка». Тым жа часам пашыраецца тэматыка твораў Я. Коласа, ад праблемаў вёскі ён звяртаецца да гістарычнага лёсу беларускай інтэлігенцыі пачатку XX ст. Створаны вялікія празаічныя творы, г.з. «палескія аповесці» — «У палескай глушы» (Вільня, 1923) і «У глыбі Палесся» (Мінск, 1927), часткі будучай трылогіі. У 1925 годзе выйшла п'еса «Забастоўшчыкі», у чымсьці аўтабіяграфічная, пра беларускае настаўніцтва ў палітычнай барацьбе. У 1926 годзе выйшла аповесць «На прасторах жыцця» пра праблемы моладзі 1920-х гадоў.