Адаменка (археалагічныя помнікі): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Радок 1:
'''Адаменка''' — археалагічныя помнікі —: 3 селішчы, бескурганны і курганны могільнікі каля пас. [[Пасёлак Адаменка|пас. Адаменка]] ў ([[Быхаўскі раён|Быхаўскім раёне]], [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]]).
[[Файл:Падвеска-лунніца з выемкавай чырвонай эмаллю.jpg|thumb|[[Бронзавыя лунніцы з Абідні|Бронзавая падвеска-лунніца]] з выемкавай чырвонай эмаллю з селішча Абідня, [[II]]—[[V]] стст., [[Нацыянальны гістарычны музей Беларусі]]]]
 
== Селішча—1 ==
''Селішча-1'' і ''бескурганны могільнік'' [[кіеўская культура|кіеўскай культуры]] (паводле [[Леанід Давыдавіч Побаль|Л. Д. Побаля]] — позназарубінецкай) за 0,5 км на ўсход ад пас. Адаменка, на левым беразе [[Рака Адаменка|р. Адаменка]], ва ўрочышчы Абідня — у навуковай літаратуры помнік таксама вядомы як '''Абідня'''. Раскапана каля 25 % плошчы селішча і 12 пахаванняў з трупаспаленнем на могільніку. Пры даследаваннях ў 1960—1967 г. выяўлены рэшткі наземных слупавых жытлаў, 29 паўзямлянак зрубнай канструкцыі, шкляныя пацеркі, фібулы, манеты [[Луцый Публій Септымій Гета|Геты]] (209—212), [[Бронзавыя лунніцы з Абідні|падвескі з эмаллю]] (гл. [[Абідзенскія эмалі]]), крыцы, сярпы, нажы, шпількі, іголкі, чырвоная лакавая кераміка, пазалочаныя шкляныя каралі, астаткі бронзавага посуду.
Знаходзіцца за 0,5 км на усход ад вёскі, на левым беразе [[Рака Адаменка|р. Адаменка]], ва ўрочышчы Абідня. У навуковай літаратуры вядома як '''селішча Абідня'''. Размешчана на заходніх пясчаных узгорках вышынёй 2—4 м. Памеры 270—330х550—580 м. [[Л. Д. Побаль]] у [[1960]], [[1962]], [[1964]]—[[1967]] гг. даследаваў 16.404 м<sup>2</sup>. Культурны пласт 0,15—0,35 м (у ямах да 1,1 м). Выяўлены 29 паўзямлянак і рэшткі наземных слупавых пабудоў рознага прызначэння. Паўзямлянкі квадратнай ці прамавугольнай формы, плошчай 6—16 м<sup>2</sup>, заглыблены ў мацярык на 0,2—0,9 м. [[Агнішча|Агнішчы]] знаходзіліся ўнутры жытлаў або за іх межамі, часткова ў ямах глыбінёй 0,2 м, дыяметрам 0,75 м. У паўзямлянцы № 29 знойдзены рэшткі глінабітнай печы падковападобнай формы. Частка пабудоў мела зрубную канструкцыю сцен, некаторыя былі з каркасна-плятнёвымі сценамі, уздоўж якіх зафіксаваны ямкі дыяметрам 0,2—0,3 м, глыбінёй да 0,7 м і гліняная абмазка з адбіткамі прутоў. Паўзямлянка № 27 плошчай 3,36 м<sup>2</sup> без ачага аднесена да гаспадарчых пабудоў. Кераміка грубаляпная гладкасценная (80,8%), з расчосамі (11,5%), штрыхаваная (5%) і глянцаваная (2,7%). Прадстаўлена карчагамі, гаршкамі, міскамі, мініяцюрнай пасудзінай, стопкамі і дыскамі. Знойдзены гліняныя прасліцы, грузікі, пацеркі, формы для адліўкі бронзавых упрыгажэнняў, тыглі і льячкі. Шмат вырабаў з жалеза: прылады працы (нажы, сярпы, іголкі, шылы, крэсівы, нажніцы, вастрыі, фрагменты ляза сякер і інш.), зброя (наканечнікі стрэл, утулка кап'я), упрыгажэнні і дэталі адзення (посахападобныя шпількі, падвязныя арбалетападобныя фібулы, паясныя спражкі, розныя кольцы). Бронзавыя рэчы: 4 лунніцы і круглая фібула-брошка з [[Абідзенскія эмалі|чырвонай эмаллю]], 1 фрагмент лунніцы без эмалі, трапеца- і вочкападобныя падвескі, посахападобныя шпількі, бранзалет, скроневыя кольцы, гузікі, пранізкі, пласцінкі, ланцужкі. Знойдзены пацеркі з аднакаляровага шкла (чырвоныя з глухога шкла, золаташкляныя, жоўтыя, зялёныя, сінія, блакітныя, чорныя, белыя), паліхромныя з перыстым і разеткавым арнаментам і бурштынавыя. Цікавыя знаходкі антычнага рымскага імпарту: манета [[Гета, імператар|Геты]], выбітая ў [[209]]—[[212]] у г. Аўгуста-Траяна (цяпер балгарскі г. Філінопаль), чырваналакавая кераміка, бронзавая ручка ад куфра. Датуецца канцом [[II]] — пачаткам [[IV]] стст. [[Л. Д. Побаль]] адносіў помнік да позняга этапу [[Зарубінецкая культура|зарубінецкай культуры]]. Большасць даследчыкаў звязваюць гэтыя старажытнасці з верхнедняпроўскім варыянтам [[Кіеўская культура|кіеўскай культуры]] Беларусі, за якім замацавалася назва — помнікі тыпу Абідня.
 
== Селішча — 2 ==
Знаходзіцца на правым беразе р. Дняпро, паміж урочышчамі Абідня і Радышава гара, за 0,5—0,8 км на поўдзень ад селішча — 1. Даўжыня каля 0,5 км. Абследаваў у [[1965]] г. [[Л. Д. Побаль]]. На селішчы знойдзены ляпрная кераміка [[1 тысячагоддзе|I-га тыс.]] і кальцыніраваныя косці.
 
== Селішча — 3 ==
Знаходзіцца за 0,5—0,7 км на поўдзень ад селішча—2. Памеры 200х300х50 м. Абследаваў у [[1965]] г. [[Л. Д. Побаль]]. На селішчы знойдзены ляпрная кераміка [[1 тысячагоддзе|I-га тыс.]] і кальцыніраваныя косці.
 
== Бескурганны могільнік ==
Знаходзіцца на тэрыторыі селішча—1. 11 пахаванняў з трупаспаленнем даследаваў у [[1960]], [[1962]] [[Л. Д. Побаль]]. Круглыя ямы дыяметрам 0,45—1,05 м, авальныя памерамі 1—1,4х0,7—0,8 м. Глыбіня пахаванняў 0,17—0,3 м. 8 пахаванняў мелі розную колькасць фрагментаў керамікі. У адным знойдзена некалькі фрагментаў посуду, прасліца, бронзавая трапецападобная падвеска, жалезная посахападобная шпілька і золаташкляная пацерка, у трох — косткі жывёл. 3 пахаванні — безынвентарныя. Могільнік датуецца [[III]] ст., магчыма, ахоплівае канец [[II]] і пачатак [[IV]] ст.
 
== Курганны могільнік ==
Знаходзіцца на правым беразе [[Рака Адаменка|р. Адаменка]], у лесе. 10 насыпаў. У [[1964]] г. [[Л. Д. Побаль]] даследаваў 1 курган дыяметрам 5 і вышынёй да 0,6 м. Сярод знаходак: рэшткі ляпных пасудзін, абпаленай гліны, камяні, попел. За 20—30 м ад кургана знойдзены спаленыя косці чалавека.
 
== Літаратура ==
{{ГККРБ|513В000173}}
* Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 2: Памятники железного века и эпохи феодализма / [Г. В. Штыхов]; Под ред. Ф. В. Борисевича. — Мн.: Изд-во «Полымя», 1971. — 274, [2] c. — С. 213.
* Арх. Бел. т.1. С. 19-20.
* [http://jivebelarus.net/for-pupils-and-students/archaeology-of-belarus-encyclopedia/letter-a/adamenka.html Адаменка ў энцыклапедыі «Археалогія Беларусі»]
* Дубицкая, Н. Н. Технологическая характеристика керамической посуды из селища Абидня // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1995. — № 7. — С. 101 — 119.
* Ільюцік, А. У., Побаль, Л. Д. Адаменка / А. У. Ільюцік, Л. Д. Побаль // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 19 — 20: іл. — ISBN 978-985-11-0353-5.
* Ільюцік, А. У., Побаль, Л. Д. Адаменка / А. У. Ільюцік, Л. Д. Побаль // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 25 — 26. — ISBN 5-85700-077-7.
* Побаль, Л. Д., Мітрафанаў, А. Г. Праблема рассялення славян на тэрыторыі Беларусі ў I тысячагоддзі н.э. / Л. Д. Побаль, А. Г. Мітрафанаў // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1966. — № 2. — С. 43 — 53.
* Поболь, Л. Д. Зарубинецкая культура на территории Белоруссии // Доклады и сообщения археологов СССР. VII Международного конгресса доисториков и протоисториков. — М.: Наука, 1966. — 268 с. — С.
* Поболь, Л. Д. Основные итоги изучения памятников позднего этапа зарубинецкой культуры в Белорусском Поднепровье // Древности Белоруссии: Материалы конференции по археологии Белоруссии и смежных террит424 - орий / Под ред. В. Ф. Исаенко, А. Г. Митрофанова, Г. В. Штыхова. — Мн., 1966. — 335 с.
* Поболь, Л. Д., Наумов, В. Д. О некоторых предметах материальной культуры селища Абидня // Доклады к XI конференции молодых учёных Белорусской ССР (ноябрь 1967) / АН Белорусской ССР, Отделение общественных наук, Совет молодых ученых; [Редкол.: Н. Е. Завалеев и др.]. — Мн.: [б. и.], 1967. — 444 с. — С. 424 — 441.
 
[[Катэгорыя:Археалагічныя аб'екты ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Селішчы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Быхаўскі раён]]
[[Катэгорыя:Пасёлак Адаменка]]